Читать «Брама неўміручасці» онлайн - страница 27
Кандрат Крапіва
Абадоўскі. Што ж мы можам зрабіць?
Бабровіч. Пойдзем марыць далей.
Усе выходзяць, аглядаючыся на Дабрыяна, які не падымае галавы.
Наташа
Дабрыян
Наташа. Барыс Пятровіч! Гляньце сюды!
Дабрыян. Ідзіце, каб і вочы мае вас не бачылі!
Наташа. А пацук жывы.
Дабрыян
Наташа. А вось ён — наш любенькі пацучок. Здаровенькі, вясёленькі.
Дабрыян
Наташа. Гэта другі. Я іх падманула. Каб яны не мучылі вас рознымі праблемамі, якіх ніхто вырашыць не можа.
Дабрыян. Вы мяне забілі.
Наташа. Я вас выратавала. Вас і сапраўды маглі забіць.
Дабрыян. Што людзі скажуць? Невук. Шарлатан. Ёлупень, якога абдурыла нікчэмная дзяўчынка, якой напляваць на навуку і на мой аўтарытэт.
Наташа. А навукай мы будзем займацца і далей. Спакойна, без нервознасці. Я гатова прапанаваць сябе… Не бойцеся, не ў якасці вашай вечнай спадарожніцы, а ў якасці аб‘екта доследаў. Побач з пацуком. Доследы на чалавеку больш пераканаўчыя. А людзі…