«Слаўся, дужы Мэджэківіс!» —Гучна воіны крычаліI дзяды, калі з паходуЁн прынёс дамоў СвяшчэнныПояс з вампума, здабытыІм на Поўначы Суровай,Дзе труса, Вабаса, царства.Выкраў ён Свяшчэнны ПоясУ Вялікага Мядзведзя,З шыі зняў у Мішэ-Моквы,Што пагрозай слыў усюды,Зняў тады, як на вяршыніСпаў мядзведзь камлыгай грузнай,Глыбай той, што заімшэла,Глыбай той, што ў плямах бурых.Да яго ён падкрадаўсяГэтак ціха, гэтак блізка,Што чырвоны кіпець звераЛедзь яго не дакрануўся.Як здымаў ён Пояс ВампумПа вачах — мядзведзь не бачыў,Па вушах — не чуў асілак,Як здымаў па доўгім носе —Ноздры чорныя, нібытаРукавіцы скураныя,Мэджэківісавы пальцыЦёплай парай сагравалі.Потым паліцаю ёмкайЗамахнуўся і з працяглымГучным крыкам Мішэ-МоквуМіж вачэй ударыў моцнаПераможны Мэджэківіс!Як аглушаны грымотай,Уставаў Мядзведзь Вялікі,Ледзьве ён падаўся ўперад,Як затрэсліся калені,I, на лапы сеўшы грузна,Ён заенчыў, быццам баба.А магутны МэджэківісПерад ім стаяў бясстрашна,Смеючыся з Мішэ-Моквы,Прамаўляючы з пагардай:«О мядзведзь! Ты — Шагадая!Не герой, якім лічыўся,Бо іначай ты б не енчыў,Не стагнаў, не выў, як баба!З вашым племем пачалі мыБой даўно, і хто дужэйшы —Ты цяпер пераканаўся.Ваша племя палахліваАд пагрозы ў лес знікае!Калі б ты мяне падужаў,Перад смерцю я б не енчыў.Ты ж увесь свой род няславішТым, што поўзаеш і стогнеш,Як агідны баязлівец,Як нікчэмны Шагадая».Потым паліцай ударыўЗноў мядзведзя МэджэківісМіж брывей, і трэснуў чэралПад бязлітасным ударам,Нібы лёд пад рыбаловам.Так загінуў Мішэ-Моква,Так сканаў Мядзведзь Вялікі,Страх і жах усіх народаў.«Слаўся, дужы Мэджэківіс! —Людзі ўсе яго віталі.—Слаўся, слаўся, Мэджэківіс!I ад гэтых дзён навечнаБыць табе Заходнім Ветрам,Так, як бацьку над сынамі,Над вятрамі — уладарыць.Ты цяпер не Мэджэківіс,Ты цяпер — Заходні Вецер!»Бацька ўсіх вятроў на свеце,Ён сабе навек пакінуўКэйбіен, Заходні Вецер,А сынам аддаў другія:Вебану — Усходні Вецер,Шавандазі — Вецер Поўдня;А Паўночны люты Вецер —Аддаваў Кабібаноку.Малады, прыгожы Вебан!Гэта ён нясе евітанне,Гоніць стрэламі праменняўЗмрок начны з далін і ўзгоркаўТо яго чало і шчокіАфарбованы зарою,А прызыўны голас будзіцьПаляўнічага і звера.Адзінокі ў небе Вебан!Хай яму спявалі птушкі,Хай яму на лузе кветкіПах духмяны разлівалі,Хай яго прыход шумлівыСустракалі луг і рэчка,Ды заўсёды сумаваў ён:Адзінокі ў небе Вебан.На зямлю глядзеў аднойчыРана ён, як вёска спалаI туман бяліў палотны;I ў той час на ўсходзе сонцаЗапрыкмеціў ён дзяўчыну,Што хадзіла і збіралаI чарот і доўгі шпажнікПа-над рэчкаю ў даліне.З той хвіліны бачыў ВебанШто ні дзень дзяўчыны вочы,Як блакітныя азёры,На яго яны глядзелі,З ім чакаючы спаткання;Пакахаў дзяўчыну Вебан:Бо яна была самотнайНа зямлі, а ён — у небе.Песціў сонечнай усмешкайЁн каханую дзяўчыну,Ціхім словам і ўздыханнем,Ціхім спевам заляцаўся,Ціхім шэптам дрэў вячыстых,Кветак слодыччу духмянай.Прытуліў пасля да сэрца,Яркай чырванню ахутаў —I дзяўчына задрыжалаНа грудзях ягоных зоркай.Так да нашых дзён у небеКарагодзяць неразлучна:Вебан, побач Вебан-Ананг —Вебан і Світання Зорка.Сярод айсбергаў спрадвечных,Дзе труса, Вабаса, царства,Лютай сцюжы панаванне,Вецер жыў — Кабібанока.Гэта ён увосень лісцеРазмалёўвае стараннаФарбай жоўтай і чырвонай,Гэта ён нясе завеі,Злосна ў лесе завывае,Лёдам скоўвае азёры,Вастракрылых чаек гоніць,Гоніць чаплю і бакланаУ далёкі цёплы вырай,Дзе прытулак іх на ўзмор'і,Там, дзе царства Шавандазі.Выйшаў раз КабібанокаЗ ледзяных сваіх палацаў,Злосны, рынуўся на поўдзеньПа зямлі, скаванай сцюжай,Валасы яго даўгія,Зацярушаныя снегам,Валакліся чорнай рэчкай —Чорнай стужкаю зімовай.На зямлі, скаванай сцюжай,Зімаваць чырок застаўся,Што цягаў балотам снежнымЗа сабою нізкі рыбы:Жыў той Шынгебіс самотнаБез братоў сваіх, якіяПадаліся ў цёплы вырай.Закрычаў КабібанокаГнеўна: «Хто сабе дазволіўПагарджаць Кабібанокам?Хто ў маім застаўся царстве,Калі Вава і Шух-шух-га,Гусь здзічэлая і чапля,Адляцелі ў цёплы вырай?Я вігвам яго зруйную,Я ачаг ягоны знішчу!»I прыйшоў КабібанокаНа парог варожы ноччу.Ён намёў сумётаў горы,Выў ад злосці ў дымаходзе,Трасучы шалёна дзверы.Смелы Шынгебіс ніякайНе звяртаў на гэта ўвагі.Ён агонь свой забяспечыўХарчаваннем — аж чатырыСухадрэвіны цяжкія,Па адной — на кожны месяц,А галодны страўнік — рыбай,Сам жа, сыты і сагрэты,Пеў ён: «О Кабібанока,Ты — мой нудны спадарожнік!»I тады КабібанокаУ жыллё ўварваўся злосна;I хаця адчуў дыханнеЛедзяной зімовай сцюжыСмелы Шынгебіс, ды гучнаНе пакінуў ён смяяцца;Павярнуў палена толькі,Каб ярчэй агонь успыхнуў,Запалаў і заіскрыўся.З твару, з кос Кабібанокі,Зацярушаных завеяй,Кроплі падалі на прысак,Пакідалі наздраватыСлед, як дождж у пыле цёплым,З кос, нібы са стрэх вясною,Кроплі падалі, тачыліПрысак той, як дрэва шашаль.Пераможаны пякельнымТым агнём і раззлаваныСпевам, выскачыў з вігвамаНа прастор Кабібанока,Цяжка тупаў па сумётах;Дзе ішоў ён, там рабіўсяПад нагамі снег цвярдзейшы,На азёрах — лёд таўсцейшы,Гучна клікаў, каб выходзіўДзёрзкі Шынгебіс з вігвама,На заснежаным балоцеПачынаў з ім бой адкрыты.Выйшаў Шынгебіс з вігвама;З Ветрам Поўначы змагаўсяУсю ноч ён на балоце,А пад раніцу дыханнеЗаняло ў Кабібанокі,Хватка лютая прапала,I пачаў ён на світанніУ палац свой адыходзіць,Дзе труса, Вабаса, царства,—Сорам гнаў яго на Поўнач.Як сустрэў, так і праводзіўДзёрзкі Шынгебіс асілкаПесняй: «О Кабібанока,Ты — мой нудны спадарожнік!»Шавандазі, тлусты, сонны,Жыў на поўдні, дзе ў дрымотнымБляску сонечных праменняўУвесь час пануе лета.Гэта з ласкі ШавандазіШоша, ластаўка, вясноюПрылятае, а таксамаГусі дзікія, Авейса,Сіваграк, і летам маемМы тытунь ды вінаградуГронкі з ласкі Шавандазі.Дым, што з люлькі Шавандазі,Поўніць водарам паветра,На зямлю кладзецца парай,Цьмяным бляскам — на азёры,На абрысы гор — смугою,Ён у Месяц Лыж прыносіцьУ Паўночную КраінуМяккай восені дыханне.Бесклапотны Шавандазі!Толькі раз азмрочыў ценемЁн свой твар, тугою — сэрца:Неяк, гледзячы на поўнач,Ён убачыў сярод стэпуАдзінокую дзяўчыну,Адарвапь вачэй не мог ёнАд яе фігуры зграбнай.Быў на ёй убор зялёныI былі, як сонца, косы.Дзень за днём глядзеў маўкліваЁн на косы залатыя,Уздыхаў, і сэрца шчырымРазгаралася каханнемДа пяшчотнае дзяўчыны.Але быў гультай заўзятыБесклапотны Шавандазі,Тлусты, сонны, нерухомы:Уздыхаў, пайсці марудзіўДа каханай на спатканне,Толькі ўсё глядзеў на косыI на стан дзяўчыны прэрый.Ды аднойчы на світанніЁн заўважыў, як змяніўсяТвар дзяўчыны, як раптоўнаЗбляклі косы залатыя.«О мой брат з Краін Паўночных,Дзе труса, Вабаса, царства,Дзе ўладарыць Сівер Люты!Ты дзяўчыну ўкраў, якуюЯ лічыў сваёй каханай,Ты яе Паўночнай казкай,Казкай Сіверу прывабіў!»Так няшчасны ШавандазіХмаркам скардзіўся дарэмна,I блукаў спякотным стэпамВецер Поўдня, поўны палкіхУздыханняў Шавандазі,Ад якіх паплыў паветрамБелы пух, нібы сняжынкі.Так загінула дзяўчынаАд дыхання Шавандазі,А з вачэй яго навечнаЗніклі косы залатыя.Як ты жорстка памыліўся,Летуценнік Шавандазі!Ты ўздыхаў не па жанчыне,Ты глядзеў не на дзяўчыну,А на кветку-абдзіманку.Ты ўздыхаў па ёй сардэчна,З пачуццём такім гарачым,Што твой подых, быццам вецер,Па зямлі яе развеяў.Бедны, бедны, летуценнік!Так магутны Мэджэківіс,Уладар вятроў, у небеМесца ўсім сынам акрэсліў,Удакладніў абавязкі;Так пакінуў МэджэківісЗа сабой Заходні Вецер.