«Цеціва патрэбна луку,Як жанчына для мужчыны:Хоць яна яго згінае,Але ён кіруе ёю;Хоць яна яго і цягне,Ды за ім ідзе слухмяна;Сэнс жыцця іх — у адзінстве!»Так нярэдка ГаяватаРазважаў, калі з адчаемІ трывожнаю надзеяй,I гарачым хваляваннемАддаваўся летуценнюАб прыгожай Мінегазе,Што жыве ў краі Дакотаў.«Не шукай па свеце жонкі,—Папярэджвала Накоміс, —Не прыводзь з чужога краю!Не красой дачка суседа —Цеплынёй вігвам сагрэе,А красою чужаземкіНе сагрэць яго, як ноччуМесяц неба не сагрэе!»Папярэджвала Накоміс,Ёй адказваў Гаявата:«О Накоміс дарагая!Я люблю ачаг свой родны,Ды, аднак, люблю не менейМесяц той, што ясна свеціць!»Папярэджвала НакомісГаявату: «Нам не трэбаЛеных рук і ног бяздзейных;Жонку сватай завішную,Каб ахвотна ўсё рабіла,Мела рукі залатыя,Паваротлівыя ногі!»Ёй адказваў Гаявата:«У паселішчы ДакотаўМайстра стрэл жыве з дачкою,Мінегагаю прыгожай.Прывяду яе ў твой дом я,Хай тваёй дачкою будзе,Ясным месяцам і зоркай,Цеплынёй твайго вігвама,Сонцам нашага народу!»Папярэджвала НакомісЗ асцярогай: «Не бяры тыЖонку з племені Дакотаў!Злосць і дзікасць іх вядомыЗ дзён, як мы ваюем з імі.Не сціхаюць сваркі нашы,Не загойваюцца раны!»Смеючыся, адказаў ён:«З той прычыны альбо іншай,Але я хачу, Накоміс,З гэтым племем парадніцца,Каб старыя скончыць спрэчкі,Загаіць цяжкія раны!»I пайшоў у край красуняў,Край Дакотаў Гаявата.Ен ішоў раздоллем прэрый,Перасігіваў балотыI лясы з іх цішынёюНепарушнай, першароднай.У чароўных макасінахШто ні крок — рабіў ён мілю;Ды хутчэй ляцелі думкі,Сэрца крокі абганяла;Ён ішоў без адпачынку,Аж пакуль не ўчуў прызыўныШум далёкі, гул магутныВадаспадаў Мінегагі.«Як прыемна, — прашаптаў ён,—Слухаць гэты гул знаёмы!»Між святлом лясным і ценемЁн ласіны ўбачыў статак,Што папасваўся на ўзлессі.«Гэй, не схіб!»— загадваў луку,«Трапнай будзь!» — страле наказваў.З тым наказам ГаяватыЛук паслаў стралу, якаяI ўпілася ў сэрца лося;Ён яго на плечы ўскінуўI яшчэ шпарчэй пакрочыў.У вігваме, пры ўваходзе,Майстра стрэл, сівы ад часу,Наканечнікі выточваўЗ яшмы, з крэмню, з халцэдону.Побач з ім дачка сядзела,Прыгажуня Мінегага,Што калісьці ГаяватаНазываў Вадой Вясёлай,—З трыснягу пляла цыноўкі.Думаў бацька аб мінулым,А дзяўчына — аб наступным.Дні юнацтва згадваў бацька,Калі стрэламі такімі жЗабіваў бізонаў грозных,Паражаў нясмелых ланяў,Патрапляў стралой смяротнайНа ляту ў гусей крыклівых;Згадваў ён і пра атрадыБаявыя, што калісьціСрэлы гэтыя куплялі.Не, цяпер часы не тыя,Слава воінаў звялася!Сёння воіны як бабы:Языкі — іх тамагаўкі!А дзяўчына ўспаміналаЮнака, які заходзіў,Каб купіць у бацькі стрэлы;Гэткі стройны і прыгожы,Нетутэйшы сам, пакінуўЁн вігвам іх неахвотна,На яе зірнуўшы ўпотай.Бацька мужным і адважнымНазываў яго нярэдка.Ці ён прыйдзе зноў наведацьВадаспады Мінегагі?Ці ён прыйдзе зноў па стрэлы?Уздыхала Мінегага,Склаўшы рукі ў задуменні.Цішыню парушыў раптамНечы крок — і ў той жа момантАпынуўся на парозеПерад імі ГаяватаЗ цяжкай ношаю лясною —З мёртвым лосем за плячамі.Строгім позіркам акінуўГосця бацька Мінегагі,А пазнаўшы Гаявату,З месца ўстаў, адклаў работу,Запрасіў яго праходзіць:«Калі ласка, Гаявата!»Каля ног Вады Вясёлай,Зняўшы з плеч, паклаў ляснуюНошу госць яе жаданы;На яго зірнула ўдзячнаМінегага і ласкаваГаяваце адказала:«Калі ласка, Гаявата!»Той вігвам, куды гасціннаГаявату запрасілі,Зроблен быў са скур аленяў,Скрозь — багі намаляваны,А ўваход у дом прасторныБыў такі, што ГаяватаНе згінаў сваёй высокайГалавы з арліным пер'ем.З месца ўстала прыгажуняМінегага, не даплёўшыТрысняговую цыноўку,Каб прынесці пачастунак,Па ваду схадзіць да рэчкі;Страву ў місках падавала,А ваду — ў драўляных кубках,Чула ўсё, што госць расказваў,Што яму адказваў бацька,А сама яна ні разуНе прамовіла ні слова.Сном здаваліся ёй словыГаяваты пра Накоміс,Што была яму за нянькуУ маленстве незваротным,Пра сяброў сваіх надзейных —Чайбайабаса, музыку,I пра Квазінда, асілка,Пра дастатак і пра шчасцеНа зямлі Аджыбуэяў,У яго краіне мірнай.«Пасля доўгіх год бясконцайБарацьбы, вайны крывавай,Зажылі АджыбуэіI Дакоты ў добрым ладзе,—Так працягваў Гаявата,А пасля дадаў спакойна —Каб навечна мы злучыліРукі поціскам сардэчным,Сэрцы — вернасцю сяброўскай,Ты аддай дачку мне ў жонкі —Прыгажэйшую з прыгожыхАж па ўсёй зямлі Дакотаў».Майстра стрэл, сівы ад часу,Закурыў спачатку люльку,Горда ён на ГаяватуПраз дымок зірнуў з павагай,На дачку сваю — з пяшчотай,I, падумаўшы, адказваў:«Згодзен я, калі на гэтаЗгодна сэрца Мінегагі!»Яшчэ больш прывабнай сталаI чароўнай МінегагаУ той час, як ГаявацеЗ нерашучасцю дзявочай,Сеўшы побач з ім, сказала,Чырванеючы: «Я згоднаСтаць тваёю жонкай, муж мой!»Так дамогся перамогіЁн над сэрцам Мінегагі,Адружыўся так з дачкоюМайстра стрэл з зямлі Дакотаў.Пакідаў з Вадой ВясёлайЁн яе вігвам бацькоўскі;Ім глядзеў услед з парогаМайстра стрэл, сівы ад часу;I, пабраўшыся за рукі,Адыходзілі і чуліЗа сабой яны далёкіШум і голас развітальныВадаспадаў Мінегагі:«Будзь шчаслівай, Мінегага!»А стары адзін застаўся;За ранейшаю работайЁн сядзеў, бурчаў паціху:«Так вось дочкі пакідаюцьНас, бацькоў, якіх любілі,Нас, бацькоў, што іх любілі,Нас, старых, якім патрэбныІх прыгляд і дапамога.Дзе там! З'явіцца аднойчыПрыгажун з чужога краю,На жалейцы трысняговайПаіграе мілагучна,I гатова ўжо дзяўчынаЗ ім ісці, куды пакліча».Быў прыемны шлях дадому,Шлях праз пушчы векавыя,Праз узгоркі і праз горы,Праз лугі, даліны, рэчкі,I здаваўся ГаявацеШлях кароткім, хоць павольнаЁн ішоў і прымяркоўваўКрок да крокаў Мінегагі.На руках сваіх праз рэкіПераносіў ён дзяўчынуЛёгка так, нібы пярынку,Што ў яго над галавою;Адхіляў рукой галіныДрэў густых на вузкіх сцежках,А на ноч, шалаш зрабіўшы,Слаў пасцель ёй з лапак тсугіI агонь з сасновых шышакРаспаліў каля ўвахода.Па чарзе вятры-бадзягіПадарожнічалі з імі,Зоры сон іх вартавалі,Не заплюшчваючы вока,I вавёрка, Аджыдома,Не вылазячы з засады,Закаханых выглядала,I цікаўны трус, Вабаса,Уцякаючы з іх сцежкі,Цікаваў з нары патайнайКожны рух і крок суладныГэтай пары закаханай.Быў прыемны шлях дадому!Звонка птушкі шчабяталі,Сіваграк, Авейса, гэтакІм спяваў аб мірным шчасці:«Ты шчаслівы, Гаявата,Што такую жонку маеш!»I малінаўка спявала,Апечы: «Шчаслівай будзешЗ гэткім мужам, Мінегага!»З неба сонца іх вітала,Гаварыла ім: «О дзеці!Ведайце: святло — каханне,Цень — нянавісць; шлях жыццёвыСтракаціць святлом і ценем,Будзь сардэчны, Гаявата!»У шалаш з нябёсаў месяцЗаглядаў, шаптаў таемна:«Тлумна днём, а ноччу — ціха,Муж — спрадвечны ўладалюбец,Жонка — вечная пакора,На дваіх — адно жыццё ў іх,Будзь цярплівай, Мінегага!»Гэткі быў іх шлях дадому,Так прыйшоў з Вадой Вясёлай,З Мінегагай, Гаявата,Так прыйшла дачка ДакотаўУ вігвам старой НакомісI яе дачкою стала,Цеплынёй таго вігвама,Ясным месяцам і зоркай,Сонцам братняга народу.