На ўзбярэжжы Гітчы ГуміСастарэлая НакомісРукі ў неба прасціралаНад зямлёй, дзе захад сонцаФарбаваў у чырвань хмары,Завадзь Велічнага Мора.Сонца полымем пякельнымПрабівала шлях барвовы,Падпаліўшы за сабоюНеба, так, як паліць войскаСтэп у часе адступлення;I ўзышоў на ўсходзе месяц,Быццам ён з засады вылез,I пагнаўся ўслед за сонцамПа яго крывавых сцежках,Сам у водблісках крывавых.I на захад прасціралаРукі ў роспачы Накоміс,Гаварыла Гаяваце:«Там жыве ўладар караляўМеджысогван, Дух Багацця,Чараўнік, які завеццаЗ веку ў век Пяром Жамчужным;Там жыве ён пад надзейнайВартай змей, пачвар агністых,Змей Кінэбік; іх пабачыцьМожаш ты ў вадзе бясконцай,Чорнай, як смала, як дзёгаць,Што, як мора, разліласяДа заходніх хмар барвовых.Гэта ім забіты бацькаМой, каварна ашуканы,Калі з месяца спусціўсяНа зямлю за мною следам,Каб знайсці мяне ў даліне.Меджысогван пасылаеНам хваробы, ліхаманкі,Дзьме смяротнаю імглою,Вее вільгаццю балотнай,Багны параю атрутнай!Выбірайся ў шлях на чоўнеЗ булавою, Пагэвоган,Лук вазьмі свой, Гаявата,З наканечнікамі стрэлы,Рукавіцы, Мінджыкэван;Змаж пірогу тлушчам Намы,Каб па чорных вадаёмахТы на ёй праехаў шпарка,Каб знішчаў ты чарадзея,Ратаваў народ ад смерці,Меджысогвану адпомсціў —За майго адпомсціў бацьку!»Не марудзіў Гаявата,Захапіўшы ўсё, што трэба,I паляпаўшы вясёлаПа баках сваю пірогу,Загадаў: «Плыві наперад!Нас с табой не спыняць змеі,Смаляныя вадаёмы,Човен мой, о сябра любы!»Човен горда бег уперад,I ўрачыста ГаяватаГімн спяваў свой ваяўнічы,А над ім Кіню магутны,Правадыр сям'і птушынай,Баявы арол, кружыўсяЗ дзікім крыкам, з перасвістам.Хутка ўбачыў ГаяватаВелічэзных змей, Кінэбік,У вадзе яны кішэлі,Выгіналіся пачварна,Натапырваючы грывы,Парай дыхалі пякельнай,Каб ніхто не мог да іхніхУладанняў падступіцца.Але смелы Гаявата,Гучна крыкнуўшы, сказаў ім:«Прэч, пачвары, прэч, Кінэбік,Вызваляйце шлях-дарогу!»Засіпелі змеі люта,Злосна ў твар агнём дыхнуўшы:«Гэй, вяртайся, Шагадая,У вігвам старой Накоміс!»Гаявата ўскінуў гнеўнаЛук свой з ясеню і стрэлыПасылаць пачаў з пірогі,Трапна цэлячыся ў гадаў:Кожны гук нацятай тугаЦецівы быў гукам смерці,Свіст стралы нёс гібель змеям,Гаяваце — перамогу!Па вадзе ён плыў крывавайМіж пачвар, якіх усмерціў,I звяртаўся пераможнаГаявата да пірогі:«Ты плыві цяпер да чорнай,Смаляной вады балотнай!»Густа змазаў тлушчам НамыЁн бакі і нос пірогі,Каб шпарчэй яна імчалаПа вадзе, як дзёгаць, ліпкай.I ўсю ноч ён плыў па гразкайТой вадзе, пакрытай вечнайЦвіллю, па вадзе стаячай,Ад трысця гнілога чорнай;Пры святле начнога сонцаПлыў вадою нежывою,Месцам тым, дзе душы мёртвыхУ паўночны час ляталіТрапяткімі аганькаміНад прыстанішчам часовым.Асвятляў паветра месяц,А ваду цямрылі цені,А над ім маскіт, Саджэма,З баявой круціўся песняй,Ліхтарамі Ва-ва-тэйзі,Светлякі, збівалі з тропу,А з вады Дагінда, жаба,Жоўтым вокам пазірала,Ціха ўсхліпнула і знікла;I напоўнілася ў момантНаваколле стогалоссем,I, пазнаўшы Гаявату,З трыснягоў сваіх Шух-шух-гаАбвясціла крыкам гучнымАб ягоным набліжэнні!Плыў на захад Гаявата,Дзе ў палацах МеджысогванЖыў і слыў Пяром ЖамчужнымЗмардаваны, бледны месяцДоўга-доўга на світанніУглядаўся ў Гаявату,А калі на ўсходзе сонцаПаднялося, прыпаліла,Перад ім ужо на ўзгоркуЗзяў палац — Вігвам Жамчужны,Меджысогвана харомы.«Гэй, наперад!» — зноў пірозеЁн сказаў тады — і шпаркаПаімчаўся лёгкі човенПераможна праз лілеі,Праз густы чарот і шпажнік,Што хістаўся на ўзбярэжжы.I на бераг ГаяватаВыйшаў, ног не замачыўшы.Тут жа ўзяў ён лук свой грозныI, адным канцом надзейнаУ пяску замацаваўшыЛук свой з ясеню, каленамПасярэдзіне націснуў;З цецівы, напятай туга,У палац — Вігвам Жамчужны,Пеючы, страла ляцелаЗ гордым выклікам на бітву:«Меджысогвана на бітвуГаявата выклікае!»Хутка выйшаў Меджысогван,Змрочны з выгляду, магутны,I высокі і плячысты,З галавы да пят убраны —Як нябёсы на світанні —Упрыгожаннем і зброяй,Яркай фарбай баявою —Жоўтай, сіняю, чырвонай,Пер'ем лепшага гатунку,Пер'ем з доўгіх крыл арліных.«А, дык гэта ж Гаявата!—Кпліва крыкнуў Меджысогван.—Добра ведаю цябе я.Прэч адгэтуль, Шагадая!Прэч адгэтуль, баязлівец!Ты ж унук старой Накоміс!Твайго прадзеда забіў яI цябе не пашкадую!»Не збаяўся Гаявата,Адказаў яму спакойна:«Словам гучным, словам грубымНе заб'еш, як тамагаўкам,Самахвальствам не параніш,Стрэлы б'юць вастрэй, чым кпіны,Справа значыць больш, чым слова!»I пачаўся найвялікшыБой з усіх баёў, вядомыхСонцу, птушкам ваяўнічым.Цэлы летні дзень, з усходуДа заходу, ён цягнуўся,Бо жамчужнае кальчугіНе маглі ніяк пашкодзіцьТамагаўк і Мінджыкэван,Рукавіцы Гаяваты;Імі мог крышыць ён скалы,Але толькі не кальчугу,Не з жамчужын дробных петлі,Што ад стрэл зачараваны.Перад тым, як сонца зойдзе,Хмурны, ранены, змарнелы,З разадранай рукавіцай,З калчаном, дзе засталосяТолькі тры стралы, спыніўсяАдпачыць, на лук прыпаўшы,Гаявата пад сасною,Скрозь пакрытай шэрым мохам,Цвіллю жоўтай, нібы скурайЧалавечага абутку —Страшнай згадкай аб памершых.Нечакана дзяцел, Мэма,Прабубніў над галавою:«Цэлься ў скронь стралою трапнай,Бі ў карэнні незаклятыхВаласоў і кос ягоных.Толькі гэтак чарадзеяМожна раніць, Гаявата!»Выбраў момант Гаявата,Калі вораг нахіліўся,Каб падняць і кінуць камень,—I стралой, ад пер'яў — лёгкай,I ад яшмы — вострай, трапіўУ карэнні незаклятыхКос ягоных; спатыкнуўсяЧарадзей, рвануўся ўперад,Як бізон, стралком падбітыНа заснежаных прасторах.I яшчэ трапней ад першайБіла ў цэль страла другая,I ўпілася больш глыбока,I працяла больш балюча;Захістаўся Меджысогван,Пачалі калені гнуцца,Як трысцё пад буйным ветрам.Ад стралы апошняй, трэцяй,Што, як громам, аглушыла,Дзень пагас, і МеджысогванСмерці крок пачуў у цемры,Голас Погака прызыўны,I адчуў у вечным змрокуНа сабе ягоны позірк.Пад нагамі ГаяватыЧарадзей ляжаў забіты.I тады пазваў удзячныГаявата Мэму, дзятла,З той сасны, сасны маркотнай;Меджысогвана крывёюФарбаваў чупрыну МэмыЁн у знак заслуг ягоных;З дня таго зялёны дзяцелНосіць горда чуб чырвоны —Знак заслуг сваіх мінулых,Не забытых Гаяватай.З чарадзея скінуў потымЁн жамчужную кальчугу,Як змагання знак, як памяцьНезабыўнай перамогі.Цела берагу пакінуў,Частку — хвалям, частку — сушы:Галаву вада схавала,Жоўты жвір засыпаў ногі.Над забытаю ахвярайБаявы арол кружыўся,З кожным кругам ён зніжаўся,Набліжаўся, набліжаўся.З Меджысогвана харомаўВынес скарбы Гаявата,Незлічоныя багацці,Горы футраў сабаліных,Скур бабра і гарнастая,Паясы, каралі, стрэлы,Наканечнікі са срэбра.Ён дабром сваю пірогуНагрузіў, паплыў дадомуПа вадзе, як дзёгаць, чорнай,Міма змей, якіх ён знішчыў.Вёз трафеі ГаяватаЗ гучнай песняй перамогі.На пясчаны бераг выйшлі,Каб сустрэць як след героя,Што дадому ехаў з песняй,Састарэлая Накоміс,Чайбайабас, дужы Квазінд;I народ зварот ягоныАдзначаў шумлівым святам,Гучнай песняй, прывітаннем:«Слава, слава Гаяваце!Ён забіў таго, хто зваўсяЗ веку ў век Пяром Жамчужным,Хто труціў нас, хто знішчаў насВекавечнай ліхаманкай,Багны пошасцю смяротнай!»Назаўжды застаўся ў сэрцыГаяваты дзяцел, Мэма.Каб не гасла памяць бітвайЗмацаванага сяброўства,Люльку мірную ўпрыгожыўЁн чубком з чырвоных пер'яў,Грабяньком барвовым Мэмы.А багацце чарадзея,Незлічоныя трафеі,Ён аддаў свайму народу,Раздзяліў усім пароўну.