А цяпер я раскажу вам,Як пасціў у нетры дзікай,Як маліўся ГаяватаНе аб шчасці паляўнічым,Не аб спрыце ў рыбнай лоўлі,Не аб славе пераможнай —Аб дабры для ўсіх плямёнаў,Згодзе, шчасці для народаў.Збудаваў сабе спачаткуЁн жыллё — вігвам у лесеНад празрыстым Гітчы ГуміУ вясновы час вясёлы,У духмяны Месяц Лісцяў,I ў дзівосных мроях-зданяхСем начэй і дзён пасціў там.Першы дзень блукаў ён лесамЁн труса загнаў у норку,З нетры выпужаў аленя,Слухаў, як фазан балбоча,Як вавёрка гаспадарыць,Бачыў, як пад дахам хвоіВіў гняздо Амімі, голуб,Як на поўнач з шумным статкамВава, гусь, назад ляцелаУ свой родны край балотны.«Уладар Жыцця! — усклікнуўЁн з адчаем. — Я хацеў быЗнаць: няўжо ад іх залежыцьI жыццё і шчасце наша?»Дзень, другі блукаў ён лугам,Мускадэ, і Манамоні,Дзікі рыс, ён там убачыў,I Мінагу, і Адамін —I чарніцы, і суніцы —і агрэста куст, Шабомін,I Бімагут, вінаграднік,Што гірляндай віўся ў дрэвах.«Уладар Жыцця! — усклікнуўЁн з тугою. — Знаць хацеў быЯ: няўжо ад іх залежыцьI жыццё і шчасце наша?»Трэці дзень сядзеў і думаўЁн над возерам празрыстым;Асятра ён бачыў, Наму,Як пляскаўся той на волі,Сыпаў пырскі, быццам вампум.Бачыў там марскога рака,Шагашы, і Акагавіс,Селядца рачнога, бачыў.«Уладар Жыцця! — усклікнуўЁн з адчаем. — Знаць хацеў быЯ: няўжо ад іх залежыцьI жыццё і шчасце наша?»На чацвёрты дзень на лісціУ сваім ляжаў вігвамеДа начы ён у знямозе.Перад ім мільгалі здані;Недзе хвалі пазалотайЗіхацелі, і ў павольнымКарагодзе палыхалаНеба полымем заходнім.Ён убачыў: падыходзіцьДа яго юнак плячысты,Стройны, змрокам апавіты,Галава ў зялёным пер'і,Пасмы мяккія, а косыЗалацістыя, як сонца.Ён спыніўся на парозе,Доўга з жалем і спагадайПазіраў на Гаявату,На ягоны твар пакутны,I, уздыхнуўшы, як лагодныВецер Поўдня ў верхавінах,Ён сказаў: «О Гаявата!Голас твой пачула неба,Бо цярпліва ты маліўсяНе аб шчасці паляўнічым,Не аб спрыце ў рыбнай лоўлі,Не аб славе пераможнайСярод воінаў адважных,А маліўся ты аб шчасці,Аб дабры для ўсіх народаў.Гэта я прыйшоў, Мандамін —Гітчы Манітай пасланы,Каб сказаць табе, што працай,Барацьбой сваёй упартайТы жаданае здабудзеш.Ты ўставай з галін зялёных,Каб падужацца са мною!»Быў галодны Гаявата,Сілу страціў, але хуткаЁн устаў з галін зялёных,На святло з вігвама выйшаў,Каб з Мандамінам змагацца,—Да яго ледзь дакрануўся,Як вярнулася бадзёрасць,Як напоўнілася сэрцаЗноў адвагай і надзеяй.Сілай мераліся ў лузеДоўга ў полымі заходнім,I рабіўся ўсё мацнейшыI дужэйшы Гаявата;Але змрок зямлю ахутаў,І пачуўся енк тужлівыЧаплі шызае, Шух-шух-гі,—Горкі крык яе галодныДаляцеў да іх з балота.«Годзе! — вымавіў МандамінI ўсміхнуўся Гаяваце.—Заўтра часам вечаровымБудзе зноў выпрабаванне».Так сказаўшы, знік Мандамін:Ці дажджом на дол праліўся,Ці падняўся туманамі —Не прыкмеціў Гаявата;Бачыў толькі: знік Мандамін,Аднаго яго пакінуўЗ бледным возерам унізе,З карагодам зор уверсе.Так два вечары — як толькіДагараў, нібы той вугаль,У нябёсаў яркім горнеСонца шар і апускаўсяНа ваду паволі з неба —Выклікаў яго Мандамін.Два разы з'яўляўся моўчкіЁн, нібы раса, якаяНабывае форму кропляўНа траве альбо на дрэвах,Што нікому непрыкметнаНі ў часы свайго прыходу,Ні ў хвіліны адыходу.Сілай мераліся ў лузеТройчы ў полымі заходнім,У святле яго, аж покульНе ахутвала іх цеменьI Шух-шух-га крык галодныІм з трысця не пасылала.Слухаў гэты крык Мандамін.Стройны ён, шыракаплечы,У сваім стаяў уборы:Галава прыбрана пер'ем,На чале яго, ад стомыПасля бою, выступаліКроплі поту, як расінкі.Ён усклікнуў: «Гаявата!Тройчы ты са мной змагаўся,Як герой, табе за гэтаУладар Жыцця прысудзіцьНада мною перамогу!»А пасля дадаў з усмешкай:«Заўтра скончыш перамогайТы сваё выпрабаванне.Скінь з мяне тады адзенне —Мой убор зялёна-жоўты,Пер'е ўсё паабрываўшы,Пахавай і грунт магільныРазраўнуй, пасцель такуюПадрыхтуй, каб мог прыходзіцьДа мяне вясновы дожджык,Сонца схоў мой сагравала.Так зрабі, каб пустазеллеНада мной не вырастала,Каб да ціхае магілыКагагі, крумкач магутны,Цар Груган, не знаў дарогі.Ты вартуй маю магілу,Аж пакуль я не прачнуся!»Так сказаўшы, знік Мандамін.Спаў спакойна Гаявата,—Слухаў спеў начное птушкі,Ваванэйсы, спеў маркотныНад прытулкам адзінокім;Слухаў ён, як Сібавіша,Гаваркі ручай, праз пушчуБег і вёў размову з ёю;Чуў ён шорах, чуў дыханнеТых галінак, што на дрэвахКалыхаў лагодны вецер.Чуў усё, што потым сталаСонным гоманам і шэптам:Спаў спакойна Гаявата.А на сёмы дзень НакомісПрынясла яму паесці,Са слязамі гаварыла,Што ад голаду загінеНеразумны Гаявата,Як адмовіцца ад ежы.Ён не стаў нічога есці,Каштаваць не стаў нічога,Толькі так сказаў: «Накоміс!Пачакай, як сонца зойдзе,Дачакайся, як сцямнееI Шух-шух-га на балоцеГучным крыкам дзень праводзіць!»I пайшла дамоў НакомісЗ горкім плачам, баючыся,Што яго загубіць голад.I адзін чакаць застаўсяЁн Мандаміна з тугою.Вось на ўсход даўгія ценіАд лясоў і скал кладуцца;Вось упала сонца з небаНа шырокую затоку,Паплыло па ёй на захад,Так, як вечарам асеннімНа ваду ляціць чырвоныЛіст і ў хвалях патанае.Зірк — а ўжо стаіць МандамінНа парозе з прывітаннем:Галава — прыбрана пер'ем,Косы — мяккія, даўгія,Залацістыя, ва ўборыДарагім — зялёна-жоўтым.Бледны з твару Гаявата,Хоць і зможаны, а выйшаўНа апошняе змаганне.I зліліся дол і неба,Замільгалі прад вачамі!Як шчупак, што ў сеці трапіў,Хоча вырвацца на волю,Гэтак сэрца ГаяватыТрапяталася шалёна.Сотні сонцаў у адзінымЗ ім кружылі карагодзе,Назіраючы за бітвай.На зялёнай лугавінеРаптам ён адзін застаўся,Цяжка дыхаў, і дрыжалаАд напружання ўсё цела;Перад ім на лугавіне,У адзежы пашматанай,На зямлі ляжаў МандамінМёртвы ў полымі заходнім.Пераможца ГаяватаТак зрабіў, як ён наказваў:Зняў з Мандаміна адзенне,Пахаваў яго як трэба:Разраўняў над ім магільныГрунт, зрабіў яго мякчэйшым,I сярод дрыгвы балотнайЧапля шызая, Шух-шух-га,Гучна крыкнула з тугою,Горкім жалем і жалобай.I вярнуўся ў дом НакомісУ той вечар Гаявата,I ў той вечар завяршыўсяСёмы дзень выпрабавання.Не забыў ён той мясціны,Дзе змагаўся, не пакінуўБез прыгляду ГаяватаТой грудок, дзе сном глыбокімСпаў, зямлёю закапаны,Пад дажджом і яркім сонцам,Пераможаны Мандамін.Кожны дзень стаяў ні варцеПахавання Гаявата,Даглядаў, каб наваколлеПалыном не зарастала,Каб на мяккі груд магільныГруганы не заляталі.Час мінуў, сцяблінка глебуПрадзяўбла зялёнай дзюбкай,А за ёй услед — другая.I не скончылася лета,Як маіс узняўся, косыРаспусціўшы залатыя,Пышны, стройны і высокі.Не стрымаўся Гаявата,Гучна выгукнуў: «Мандамін!Гэта друг людзей, Мандамін!»Тут жа ён пазваў Накоміс,Клікнуў Ягу, расказаўшыАб здарэнні чараўнічым,Барацьбе і перамозе,Паказаў маіс зялёны —Людзям новы дар, што станеІхняй ежай назаўсёды.А калі парой асенняйПажаўцеў маіс зялёны,Сакавітыя зярнятыСталі цвёрдыя, як вампум,Ён сабраў яго кіёўкі,Скінуў з іх сухое лісце,Як з Мандаміна адзежуСкідваў некалі і людны«Баль Мандаміна» наладзіў,Новы дар паказваў людзям.