Адышлі гады маленства,Пасталеў наш Гаявата;Паляўнічае майстэрства,Гульні светлай маладосціI дзядоў сівую мудрасцьЗразумеў ён, пасталеўшы.Спрыту шмат у Гаяваты!Як стралу запусціць з лука,Следам ён бяжыць так хутка,Што стралу пераганяе.Сілы шмат у Гаяваты!Лукам так сваім валодаў,Што дзесятаю стралоюМог дагнаць стралу, якуюЗ цецівы пускаў ён першай.Меў ён сілы цудадзейнайРукавіцы, Мінджыкэван,Мог у гэтых рукавіцахЁн крышыць на часткі скалы.Макасіны ГаяватыСілы поўны чарадзейнай:Іх да ног прымацаваўшы,Прывязаўшы рамянямі,Мог рабіць па цэлай міліЗ кожным крокам Гаявата.Пра бацькоў сваіх нярэдкаЁн распытваў у Накоміс;Ад яе юнак дазнаўся,Як згубіў Венону здрадайВераломны Мэджэківіс.Запалала, быццам вугаль,Сэрца ў грудзях Гаяваты.Ён сказаў старой Накоміс:«Я хачу пабачыць бацьку,Я знайду яго ў тым царстве,Перад брамамі якогаВартай стаў Заходні Вецер».Выпраўляўся ў шлях далёкіЁн, нібы на паляванне;Быў на ім убор багаты:Галава ў арліных пер'ях,Пояс — з вампума і пругкіЛук, сагнуты цецівою,Цецівою з сухажылля,Стрэлы — зробленыя з дубу,Наканечнікі іх — з яшмы,Мінджыкэван, рукавіцы,Захапіў з сабой і сілыЦудадзейнай макасіны.Гаварыла ГаявацеАсцярожная Накоміс:«Не хадзі ў той край далёкі,Дзе ўладар — Заходні Вецер:Там цябе каварствам знішчыцьМэджэківіс вераломны!»Толькі смелы ГаяватаСлоў не слухаў асцярожных,Пакідаў вігвам, і кожныКрок яго быў роўны мілі.Лес яму здаваўся змрочным,Неба — цёмным, а паветраСпёкай дыхала пякельнай,Дымам курнага балота,Нібы ў час лясных пажараў,—Гнеўна сэрца ГаяватыРазгаралася, як вугаль.Так на захад і на захадЁн імчаў хутчэй аленя,Абганяючы бізона,Пераплыў ён Эсканаба,Пераплыў ён Місісіпі,Мінаваў ён Горы Прэрый,Край Варон і хітрых Лісаў,Пасяленні ЧарнаногіхI прыйшоў да Гор Скалістых,Дзе жыве Заходні Вецер,Дзе ўладарыць над вятрамі —Над віхураю, над бурай —Састарэлы Мэджэківіс.З тайным страхам ГаяватаПерад бацькам прыпыніўся —Валасы яго сівыяРазвяваліся ў паветры,Быццам снег іскрысты, ззялі;Ішкудой, каметай яркай,Косы бацькі зіхацелі.Поўны радасці зычлівай,Пазіраў на сына бацька —Быццам бачыў МэджэківісДні далёкага юнацтва,Нібы ўстала з дамавіныПерад ім краса Веноны.«Калі ласка, Гаявата! —Так звяртаўся Мэджэківіс.—Ты жаданы госць у царстве,Дзе ўладар — Заходні Вецер!Старасць — лёд, агонь — юнацтва,Нагадаў ты мне былыяДні гарачай маладосціI прыгожую Венону!»Многа дзён ішла размова,Доўга дужы МэджэківісПерад сынам выхваляўсяДаўняй доблесцю сваёю,Небяспекамі, якіяЁн знішчаў, яшчэ хваліўсяСваім целам несмяротным.Слухаў моўчкі Гаявата,Як хваліўся Мэджэківіс,Ні пагрозай, ні папрокам,Ані вокам ён не выдаўСваёй злосці, толькі гнеўнаРазгаралася, як вугаль,Сэрца ў грудзях Гаяваты.«Мэджэківіс! — запытаўсяЁн, — хіба нішто на свецеЗагубіць цябе не можа?»I магутны МэджэківісСыну велічна, прыхільнаАдказаў: «Нішто не можаЗагубіць, апроч уцёса,Апроч Ваўбіка, таго вунь!»Ён зірнуў на ГаяватуВокам мудрым, вокам добрым,Ён красой яго, і сілай,I высокім, зграбным станамЗахапляўся па-бацькоўску.«Гаявата! — запытаўсяЁн, — няўжо нішто на свецеЗагубіць цябе не можа?»Асцярожны ГаяватаПамаўчаў, нібы ў сумненні,Нібы ў роздуме, хвілінуI сказаў: «Нішто на свеце,Толькі той трыснёг, Эпоква,Толькі той чарот высокі!»Ледзь памкнуўся МэджэківісВырваць той чарот, Эпокву,Як сказаў з няшчырым страхамСвайму бацьку Гаявата:«Не чапай! Не дакранайся!»«Не палохайся, не буду!» —Супакоіў Мэджэківіс.Зноў яны вялі размову,За якой успаміналіБестурботнасць Шавандазі,Свежасць Вебана і злосны,Люты твар Кабібанокі;Размаўлялі аб ВеноныЧарадзейным нараджэнні,Аб яе заўчаснай смерці —Аб усім, аб чым НакомісРазмаўляла ўжо з унукам.І стрымацца ГаяватаТут не змог: «О Мэджэківіс!Гэта ты забіў Венону,Знішчыў кветку веснавую,Растаптаў яе нагамі!Прызнавайся! Прызнавайся!»І схіліў тут Мэджэківіс,Як у знак маўклівай згоды,Галаву сваю сівуюНізка ў роспачы глыбокай.Падхапіўся Гаявата,Вокам бліснуўшы пагрозна,На скалу, на чорны Ваўбік,Замахнуўся ён рукоюУ чароўнай рукавіцы,Мінджыкэван, разламаў ёнТой уцёс, пасля патрушчыўНа кавалкі, з лютай злосцюІх пачаў шпурляць у бацьку:Разгарэлася, як вугаль,Сэрца ў грудзях Гаяваты.Ды ўладар вятроў заходніх,Мэджэківіс, раззлаваны,Гнаў назад каменне тоеБурай гнеўнага дыхання,Гнаў назад, на Гаявату.Грабянуў чарот рукоюІ, пад рогат Гаяваты,Вырываў яго з карэннем —Той чарот, Эпокву, з глею,З прыбярэжнай гразкай ціны.І пачаўся бой смяротны —Твар у твар — між гор скалістых;Сам Кінк), арол магутны,Спрат пакінуўшы арліны,Лопаў крыламі на скалах,Назіраючы за боем.Нібы дрэва ў час навалы,Рассякаў чарот паветра,І, патрушчаны на часткі,З грозным гулам чорны ВаўбікПадаў глыбаю каменнай,Аж дрыжала наваколле,І ў адказ на грукат боюПа гарах грымела рэха,Адгукалася: «Бэм-Вава!»Адыходзіць МэджэківісПа гарах пачаў на захад;Дзень, другі і трэці з боемУцякаў ён, сынам гнаны,Да канца свайго ўладання,Да апошняга парога,Да канца зямлі, дзе сонцаНа начлег свой адыходзіць,На спачын свой, як фламінгаВечароваю пароюУ гняздо сваё садзіццаСярод сумнага балота.«Супыніся, Гаявата! —Папярэдзіў Мэджэківіс.—Ты забіць мяне не зможаш:Бессмяротнага не ўсмерціш.Я хацеў выпрабаваннеДаць табе, тваёй адвазе,І ты варты ўзнагароды!Ты вяртайся ў край свой родны,Ты служы свайму народу,Ты сваёй стараннай працайРасчышчай цярпліва рэкіІ рабі зямлю ўрадлівай,Забівай пачвараў злосных,Змей, Кінэбік, і асілкаў,Як забіў я Мішэ-Мокву,Што быў волатам славутым.А надыдзе час смяротныІ ў жахлівай вечнай цемрыВочы Погака ты ўбачыш —Я з табою падзялюся:Сілу ўлады дам табе яНад Ківайдзінам — над ветрамЖыватворным, бессмяротным!»Вось такая адбыласяБітва ў час далёкі Ша-ша,У грымотны час, у царстве,Дзе жыве Заходні Вецер.І цяпер сляды той бітвыМожа бачыць паляўнічы,На стаўках і рэках бачыцьМожа ён чарот гіганцкі,Бачыць Ваўбіка асколкіПа далінах і па ўзгорках.Кіраваўся ГаяватаЗноў дадому, дыхаў вольнаЁн цяпер, бо назаўсёдыГнеў былы яго пакінуў,Не паліў агонь пякельныСэрца больш, аб помсце думкаМозг яго не свідравала.Толькі раз прыцішыў крокі,Толькі раз ён прыпыніўся,Каб купіць сабе ў дарозеНаканечнікаў на стрэлыУ краіне той, дзе шумна,Гулка падалі ў даліну,Зіхацелі між дубаміВадаспады Мінегагі.То была зямля Дакотаў,Там рабіў славуты майстраНаканечнікі на стрэлыЗ крэмню, з яшмы, з халцэдона,Ён абточваў іх і гладкаАдшліфоўваў, як іголкі.Жыў з дачкой, што мела нораўВадаспадаў Мінегагі,Ногі шпаркія, як рэчка,Косы доўгія, як хвалі,Гневу цень, прамень усмешкіУ вачах яе зіхцелі;Ён назваў яе за нораўВадаспадаў — Мінегагай,А яшчэ Вадой ВясёлайНазываў яе — за косы.Дык няўжо заходзіў толькіГаявата ў край Дакораў,Для таго наведаў майстра,Каб купіць галоўкі з яшмы,Наканечнікі на стрэлы?А магчыма, ён заходзіў,Каб зірнуць патайна ў вочыСарамлівай МінегагіІ пачуць адзення шорахЗа заслонаю фіранкі,—Так зірнуць, як выглядаюцьВадаспад блішчасты з нетры,Слухаць так, як чуюць рэчкуЗа густой заслонай лесу?Хто, скажыце, адгадаеДумкі, мары маладыя?Хто дазнаецца, якіяЁн нясе лятункі ў сэрцы?Як дамоў прыйшоў з дарогі,Гаявата ўсё НакомісРасказаў: пра бой, пра стрэчыЗ Мэджэківісам магутным,Не сказаў нічога толькіАб дзяўчыне і аб стрэлах!