Гэта даўна было.Каб дайсьці да тых дзён,Адцьвілі б, пасівелі гады,Шмат стаптаў бы лапцейI знасіў бы ня меншДзьве ці, можа, і тры барады.Але я быў і там.Пэўна ж не пехатой,А на крыльлях легэндыМатулі маёй.Ёсьць куток на зямлі,Дзе крыніцы звіняць,З трысьнікамі гавораць азёры,Дзе на кожнай сьцяжынеКурганы стаяць,Векавечным парослыя борам.Ёсьць куток на зямліКазак, песьняў, і мар,I вясёлкавых, красачных сноў,Дзе і папараць натРасьцьвітае-гарыцьУ купальскую ноч.Ёсьць куток на зямлі:Дзень адзін пражывеш —Назаўсёды цябе зачаруе.I дзе б ты ні хадзіў,Кім бы потым ні быў,Сум-тугу за тым краем пачуеш.Даўна гэта было…Але што значыць намГлянуць ўдалеч праз горы-гады!Толькі трэба усім,Хто паслухаць прыйшоў,Быць адважным і быць маладым.
Частка першая
За борам цёмным,Вялікім,Дзе, зачапіўшысяЗа сасновы грэбень,Калышацца сіняе неба, —Жыў сірата Музыка.Ня меў ён ні двара,Ні гароду,Толькі сярмяжку старую —Прыкрыцца калі ў непагоду —I жалейку жывую.А іграў ён заўсёдыВесела.Нават дрэва, пачуўшы яго,Хоць бы нізка да долуГаліны плакучыяЗьвесіла,Зашуміць, засьмяецца,Атрасаючы пыл,Закалышацца вецер,I заскачуць,Як зайцы,Наполі снапы.А што ўжо казаць пра людзей!Калі кожная песьня ягоСілы шмат дадавала,Шмат будзіла у сэрцы надзей,Беднякоў і сірот сагравала…Вось які быў з МузыкіМастак-чарадзей!Далёка,Там, дзе сонца заходзіць,А мо’ і яшчэ далей,Жыў цар у палацы вялікім.Ён ня раз чуў ад розныхБывалых людзей,Што на сьвеце ёсьцьГэткі Музыка.Загадаў царМузыку таго прывясьціУ палац, на царскія вочы.Прывядуць —Усіх азалоціць,А то — лепш і дамоў не ісьці…Ішлі слугі цара дзень і ноч:I пры сонцы,I пры месяцы высокім;То лесам,То полем,То гарой,То сухадолам глыбокім.Аж пачулі, нехта недзе грае,Толькі дзе і хто —Ня бачаць,Хоць ідуцьНа дзіўны голас краемНоч і целы дзень гарачы.Адзін кажа:— Можа, гэта здань?Другі:— Мо’ трава сьпявае?Толькі трэйці,Прытуліўшы вуха,Кажа:— Браткі! тут зямля такая!..Можа, лепей пойдзем да ракі,Дзе ля вадапоюЛовяць сонца рыбакі,Ды спытаем,Што такое.Аж глядзяць —Насустрач ім ідзеЎ лапціках лазовых хлопчыкНевялікі.Вось паслы ў яго пытаюць:— ДзеЎ вас жыве такі Музыка?Выняў ён жалейку ды зайграў,Толькі зазьвінела рэха борам,Разьлілося шумам траў,Высыпалі песьню слухаць зоры…Тут усе пазналі, хто прад імі.Вось паслы і кажуць:— Хоча царАдкупіць тваёй жалейкі чарРазам зь песьнямі жывымі.А Музыка кажа:— Бедны мы.Сам я голы, як калок у плоце.Можа, ваш багаты гаспадарКамяні ўсе ў полі азалоціць,Але я жалейкі не прадамНі цару, ні вам ніколі!.. —I пайшоў Музыка ўдаль,У сінеючае поле.