Зайку кінулі на лаўкуІ забыліся у парку.Злезці долу ён не могІ пад дожджыкам прамок.
Казляня
Гадаванец улюбёны —Маладое казляня,Я яго у сад зялёныПасвіцца ваджу штодня.Калі раптам заблукае,Я заўсёды адшукаю.
Конік
Коніка свайго люблю я,Грыўку прычашу даўгую,Шчотачкай прыгладжу хвосцік,Паскачу да мамы ў госці.
Кот
Мы ката паспрабаваліПракаціць на самазвале.Кот катацца не любіў,Грузавік перакуліў.
Мішка
Мішку скінулі з канапы,Мішку адарвалі лапу.Я яго адрамантуюІ цукеркай пачастую.
Мурзачка неслухмяная
— Ах ты мурзачка неслухмяная!Рукі брудныя, локці з плямамі!А пазногці чыстаЯк у трубачыста!— Я на сонейку ляжала,Рукі дагары трымала,Вось яны і загарэлі.— Ах ты мурзачка неслухмяная!Шчокі брудныя, носік з плямамі!Вушы — проста гора,Быццам у шахцёра!— Я на сонейку ляжала,Тварык дагары трымала,Вось ён і загарэў.— Ах ты мурзачка неслухмяная!Ногі брудныя, пяткі з плямамі!Быццам не ў дзіцяці,А у парасяці!— Я на сонейку ляжала,Пяткі дагары трымала,Вось яны і загарэлі.— Вой, а мы не верым,Можа нахлусіла?Бруд увесь адмыем,Дзе там наша мыла?Як убачыла вяхотку,Выдзіралася, як котка:— Ды няма тут бруду,Пальцы мыць не буду!Не будуць рукі белыя,Бо рукі загарэлыя!А рукі ўзялі ды адмыліся!Тупала нагамі:— Не сябрую з вамі!Вой, мой носік мілы,Ён не любіць мыла!Не будзе тварык белы,Бо тварык загарэлы!А тварык узяў ды адмыўся!Тата губкай пяткі цёр —Плакала, як той бабёр:— Вой, не казычыце,Шчоткі прыбярыце!Не будуць пяткі белыя,Бо пяткі загарэлыя!А пяткі ўзялі ды адмыліся!— Вось цяпер ты белая,Зусім не загарэлая.Гэта ўсё быў бруд.
Памочніца
Спраў у Танечкі багата.Хто б управіцца паспеў?Памагала ўранку брату —Брат цукеркі ўранку еў.Мыць хацела лыжкі ў місцы,Ды да кухні не дайшла:Адчыніла дзверы кісцы,Мяўкаць кісцы памагла.Малако піла і ела,Заклапочана была:Села, з мамай пасядзела,Да бабулі падышла.Перад сном сказала маме:— Распраніце мяне самі,Я ад стомы — не магу,Я вам заўтра памагу!