Ідзе бычок, хістаецца,Бядуе: «Ай-яй-я!Вось дошчачка сканчаецца,Звалюся зараз я!»
Дару табе сэрца
Дару табе сэрцаНа чыстай старонцы,Дару табе сэрца —Маленькае сонца.З даверам ягоАддаю ў твае рукі,Без страху і злосці,Без нечай прынукі.Ты толькі на імНе малюй, калі ласка,Бо сэрца маёМусіць чыстым застацца.
Дзяўчынка-равушка
Хто завыў? Хто зароў?Ці не чарада кароў?Не цялушка Пяструшка?Гэта — Ганя-равушка.Плача, заліваецца,Сукенкай уціраецца…— У-у-у-у-у-у-у!Выйшла мама з Ганяй у сад,Ганя просіцца назад:— Не хачу я ў сад ісці!Ой, пусці! Пусці! Пусці!А як толькі Ганя ў дом —Слёзы з вочак ручайком:— О-о-о-о-о!Не хачу. Пусці назад.Рвецца зноў яна у сад.Малака далі у кубку —Ганя ўжо скрывіла губку:— Ён вялікі! Дайце ў тым!Не, не ў гэтым! У маім!У-у-у-у-у!Далі плаксе у другім —Раскрычалася зусім:— Не хачу і ў гэтым! Не!Дайце лепей з тога мне!Э-э-э-э-э!Палажылі Ганю спаць.Ганя плача — хоча ўстаць.— Дай сукенку! Ой, дай, дай!Хоць ты з хатыУцякай. Ай!Як на сход, народ плыве:Хоча ведаць, хто раве,Хто ўвесь час тут плача?Што ўсё гэта значыць?Бачаць — дзеўчынка стаіць,Немым голасам крычыць,А ў яе ад горкіх слёзУсё распухла —Твар і нос.— О-о-о-о-о-о!У-у-у-у-у-у!Ой, не плач, Ганюшачка,Дзяўчынка-равушачка,Дзяўчынка-равёлачка,Хліпалка-сапёлачка!На табе ж ад сырасціПлесня можа вырасці!
Дзяўчынка чарнамазая
— Ах, дзяўчынкаЧарнамазая,Дзе ж ты рукіПерамазала?На далонькахПлямы,На локцях —Таксама.— Я на сонейкуЛяжала,Рукі ўгоруТрымала,Вось яны і загарэлі!— Ах, дзяўчынкаЧарнамазая,Дзе ж ты твар свойПерамазала?Чорны кончык носа,На шчокахПалосы.— Я на сонейкуЛяжала,Нос угоруТрымала,Вось ён і загарэў.— Ах, дзяўчынкаЧарнамазая,Дзе ж ты пяткіПерамазала?— Я на сонейкуЛяжала,Пяткі ўгоруТрымала,Вось яны і загарэлі!— Ой, ці праўда гэта?Ці так ты рабіла?Да кроплі ўсё адмыем.Падавайце мыла!Мы яе адшаруем.Закрычала на ўсю глотку,Як убачылаВяхотку.Як кошка, упіралася, —Мыць рукіНе давалася:— Яны не будуцьБелыя:Яны ўсеЗагарэлыя!А рукі і адмыліся.ШараваліГубкай нос —РаскрычаласяДа слёз:— Ой, мой бедны носікМыла не выносіць!Ён не будзе белы:Ён жа загарэлы!А нос таксама адмыўся.— Вой, навошта пяткі церці?!Можна з козыту памерці!Не будуць пяткі белыя:Яны ўсе загарэлыя!А пяткі таксама адмыліся.Вось цяпер ты белая,Зусім не загарэлая.Гэта ўсё быў бруд.