Читать «Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса» онлайн - страница 3

Льюис Кэрролл

- А ці ты лічыш, што яна не хацела? І ўрэшце трэцяе, ты разматала ўсе мае ніткі, пакуль я за табой не назірала!

- Ажно тры правіны, Кіці, і ані за адну ты не была пакараная. Я пачакаю да наступнай серады і потым ўжо пакараю цябе за ўсё, што ты нарабіла. Уяўляю сабе, што было б, калі так рабілі са мной!- сказала Аліса, больш сабе, чым кацяняці.- Напрыклад, каралі мяне толькі напрыканцы года? Мяне б напэўна пасадзілі ў турму і хутчэй за ўсё ў кандалах. Ой не! Калі б напрыклад за кожную правіну мяне пакідалі без вячэры, аднойчы я б засталася без пяцідзесяці вячэраў запар! Здаецца мне, гэта было б не вельмі прыемна! Хаця было б яшчэ горш, калі б мне прыйшлося з’есці пяцьдзесяць вячэраў адразу!

- Ты зноў мяне не слухаеш, ты назіраеш за снегам на вуліцы? Ён падае так ціха, мягка! Нібы хтосьці цалуе шкло звонку. Няўжо снег настолькі любіць дрэвы і дамы, што цалуе іх так далікатна? А потым лагодна ўкрывае сваёю коўдрю і магчыма прамаўляе: “Спіце, мае любыя, пакуль зноў не прыйдзе лета!” А калі яны прачынаюцца летам, Кіці, то апранаюць сваю лепшую зялёную вопрадку і танчаць на сваіх месцах, калі на іх дзьме вецер, а як жа гэта цудоўна!- усклікнула Аліса, на хвілінку паклаўшы на калені ніткі, каб пляснуць сваімі далонькамі.- Ах, як бы я жадала, каб гэдак было на самой справе! Лес сапраўды ўвосень выглядае такім сонным, калі лістота на дрэвах жаўцее.

- Кіці, а ці іграеш ты ў шахматы? Не ўсміхайся, даражэнькая, я сур’ёзна. Калі мы сёння ігралі, ты самым уважлівым чынам назірала за намі, а калі я аб’явіла “шах”, пачала варкатаць! Які гэта быў цудоўны “шах”, Кіці, і калі б не гэты брыдотны Вершнік, я несумненна перамагла, як ён толькі падабраўся да маіх фігур. Кіці, любая мая, а давай уявім...

Я, шкада не ведаю і паловы таго, што Аліса прапануе штохвіліны зрабіць, прамаўляючы сваю улюбёную фразу: “Давайце ўявім!” Дзень таму, яна мела даволі сур’ёзную спрэчку са старэйшай сястрой на гэты конт. Калі Аліса прамовіла: “Давай ўявім, што мы каралі ды каралевы”, яе сястра, якая любіла дакладнасць ва ўсім, сказала, што гэта немагчыма, таму што іх толькі дзве, Аліса здалася і вымушаная была прамовіць: “Добра, ты будзеш толькі адной каралевай, але... я буду ўсімі астатнімі адначасова!” А аднойчы, яна моцна напалохола сваю старую нянечку, гаркнуўшы ёй на вуха: “Няня! Давай уявім, што я галаднюсенькая гіена, а ты костка!”

Але мы крышачку адцягнулі ўвагу ад размовы Алісы з кацянём.

- Давай уявім, што ты Чорная Каралева, Кіці! Калі б ты села і скрыжавала свае лапкі, ты б моцна была на яе падобнай. Паспрабуй, сонейка!- Аліса зняла Чорную Каралеву з дошкі і паставіла яе перад кацянём, як ўзор. Але нічога не атрымалася, казала потым дзяўчынка, бо Кіці катэгарычна не жадала складваць лапкі, як трэба. Тады яна ўзяла кацяня за шкварку і паднесла да люстэрка, каб паказаць наколькі блага ў яго атрымліваецца,- Зараз жа зрабі, як трэба! - а потым дадала,- Альбо я кіну цябе ў Дом, які знаходзіцца па-за люсэркам. Ці ты хочаш гэтага?