Читать «Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса» онлайн
Льюис Кэрролл
Люіс Кэрал
Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса
Прадмова да выдання 1896 года.
Шахматная задача, размешчаная на папярэдней старонцы, магчыма заблытала маіх чытачоў, таму яе трэба растлумачыць, бо самі хады адпавядаюць рэчаіснасці. Чаргаванне Чорных і Белых фігур, магчыма не надта строгае, а “ракіроўка” трох Каралеў - дэманстрацыя таго, што яны ўвайшлі ў Палац. Між тым “шах” Беламу каралю на шостым ходзе, “узяцце” Чорнага Вершніка на сёмым і фінальны “мат” Чорнаму Каралю створаны па правілах і будуць знойдзены кожным аматарам шахмат, які паспрабуе разгледзіць задачу на дошцы.
Цяпер, што датычыцца новых слоў у паэме “Жаблацмокія”, бо могуць узнікнуць пытанні аб тым, як іх вымаўляць, таму даю некаторыя “інструкцыі” на гэты конт. У слове “
Дзеля шэсцьдзесят першай тысячы экзэмпляраў, на выснове старых драўляных клішэ, былі створаныя новыя металічныя (хаця старымі ніколі не карысталіся і яны былі ў добрым стане, як і ў 1871 годе, калі былі зробленыя), а старыя шрыфты замянілі новымі. Калі мастацкай якасці перавыдання ў параўнанні з папярэднікамі, гэта крыху і пашкодзіла, тут няма віны аўтара, выдаўца, ці друкароў.
Таксама хачу скарыстацца магчымасцю, каб аб’явіць, што “Аліса для Дзяцей”, якая раней каштавала чатыры шылінгі, цяпер прадаецца (у тым жа выданні), як і звычайныя аднашылінгавыя кніжкі з малюнкамі, хаця я ўпэўнены, што “Аліса” лепшая за іх па шмат якіх крытэрыях (акрамя канечне самога “тэкста”, тут я не спецыяліст). І я лічу чатыры шылінгі добрым коштам, тым больш трэба ўлічваць мае затраты на яе выданне. Але чытачы практычна заявілі, што не будуць набываць кніжку з малюнкамі даражэй за шынінг, як бы добра яна не была зроблена. Я згодзен запісаць гэта ў свае асабістыя страты і, каб малыя, дзеля якіх кніжка была створана, не засталіся без яе, буду прадаваць па нізкім кошце, не гледзячы на тое, што для мяне гэта будзе аднолькава з тым, што я раздаю яе дарма.