Выйшлі з ёй, дзе сенажатная красаЗіхцела, як вясёлкі мнагацветны ўзор,Вострая яшчэ дзе не забразгала каса,Дзе ў кветках луг ірдзеў, як неба ўноч ад зор.Выйшлі, як душы дзве злучаны навекВыходзяць, кінуўшы магільную жарству,Светы аглядаць, якія ўзводзіць чалавек...Прыйшлі мы й дзівімся такому хараству!Краскамі ўсміхаецца ўся сенажаць,Гараць урочнікі, румянкі і званкі,Жоўтыя званцы зялены луг жаўцяць,На кветку з кветкі шыбка скачуць матылькі.Рэчка бурбаліць па каменнях між вольх,Вадзіца бліскатна лялее ў бегацьбе,Сціха штосьці шэпча, шалясціць трыснег,А сонца сочыць у вадзе само сябе.Кветкі з ёю рвем, вянок сабе пляце -Карону ясна-цвет з нявысненай красы;Хораша, да твару йдзе ён сіраце,А з-пад вянка плывуць па плечах валасы.Шчасна так, абняўшыся, ў траве плывем,Купаюцца у кветках ногі да калень,Шчокі, грудзі нам гараць, гараць агнем,Іскрацца вочы, цела просіцца пад цень.Сонца штораз больш у жылах кроў агніць,Калені штораз больш ласкоча нам трава,Блогасна аб сэрцы сэрца ў жары сніць,Жаданнем забыцця п'янее галава.Ногі падкасіліся і мне, і ёй,Зліліся вусны з вуснамі самі сабой,Полымем прыпалі грудзі да грудзей,Змяшаліся мы з сонцам, з кветкамі, з травой.
14. Краса свету
Вясна, вясна! О, колькі ў табе шчасця!О, колькі радасці прыносіш ты з сабой!Умееш ты ў душы агонь раскласціІ грудзі распаліць агністай барацьбой.Святлом свет цэлы заліла гарачым,Раскінула з зяленасці жывы шацёр,На ўсім зямлі абшары доўгаспячымНа сваіх кроснах выткала чароўны ўзор.О, цешся з гэтага сама, вясна ты!Ужо славу блаславяць цяпер усе тваю -Зямля і неба, і вецер крылаты,І я красе тваёй сваю дань аддаю.Гэй, ажыло зямлі старое папялішча!Зайгралі рэчкі, плечы выраўнаваў бор,Спраўляе птушак жвавы рой ігрышчаІ падлятае з радасцю чуць не да зор.І думка ўвысь ляціць на вольных крыллях,Як бы самому богу мела расказацьАб тых нягаданага свята хвілях,Якім вясна яе умела счараваць.Ляці, імчыся, думка, вышай, далей,Як вокам стрэліць можна у блакітну даль!Схапі стуль песню з перуновай сталіІ прынясі мне волю сільную, як сталь!Я песняй мілую сваю праслаўлюПаміж народамі сваіх, чужых зямель,Каб не загінула, як кветка, у бяспраўю, -Жыла й тады, як ляжа ў вечную пасцель.А воля мне жалезная патрэбнаЗа крыўды маёй мілай помстай заплаціць,Што гаравала так яна бясхлебна,Што ланцугамі мусіла шмат лет званіць.