Читать «Скрадзены ліст» онлайн - страница 13
Эдгар Аллан По
— Вы напісалі там штосьці асаблівае?
— Разумееце, я палічыў, што не маю права пакінуць унутраную частку ліста чыстай, бо гэта было б абразай. Калісьці ў Вене міністр вельмі кепска са мной абышоўся, і тады я весела сказаў яму, што не забуду гэтага. Я ўпэўнены, яму захочацца даведацца, хто змог яго перахітрыць, і было б шкада не пакінуць яму ключа да разгадкі. Мой почырк яму добра вядомы, і таму я проста напісаў у лісце некалькі словаў:
Вы можаце знайсці іх у “Атрэі” Крэбіёна.