Читать «Роберцiк (на белорусском языке)» онлайн - страница 5

Дзинтра Шулце

Рэкi i азёры былi таксама як зямныя.

I ўсяго гэтага там было шмат.

Але больш за ўсё на планеце расло елак.

Увальд нiчога не расказваў пра паходжанне гэтага запiсу. Аднак яго былыя калегi запэўнiвалi, што крышталь - гэта ўсё, што засталося ад блока памяцi нейкага разабранага калiсьцi робата.

Праўда, спецыялiсты лiчаць, што такой планеты няма i быць не можа. Але iншыя пярэчаць, што ў блоку памяцi не можа фiксавацца тое, чаго не iснуе ў рэчаiснасцi, бо робаты не здольныя нi фантазiраваць, нi марыць.

Нядаўна Увальд завяршыў даследаванне пра здольнасць электроннага мозгу да творчай дзейнасцi. Аднак яго высновы пакуль прыняты толькi як гiпотэзы, бо кожны ведае, што ў робатаў няма ўяўлення.