Читать «Пясецки» онлайн - страница 60

Неизвестно

— Калі ласка, пазнаёмцеся, — сказала Зіна, паказваючы на госця.

Забава невыразна назваў прозвішча. Першае, якое яму прыйшло ў гала-

ву — прозвішча нейкага сябра з ранейшых гадоў. Пераканаўся, што лепш за ўсё, робячы для сябе фальшывыя дакументы, выбіраць прозвішча аднаго з колішніх сяброў, імя другога, месца нараджэння паказваць такое, якое ведаў асабіста, даты ўпісваць або на адзінку меншую, або на адзінку большую (калі сапраўднай датай нараджэння было 1 лютага 1900 гады, тады падаваў або 31 студзеня 1899 года — усё на адзінку меней — або 2 сакавіка 1901 гады — усё на адзінку наперад). Рабіў гэта з мэтай, каб выключыць памылку і добра запомніць дадзеныя, бо здаралася, што непрактычныя або нядбайныя людзі, карыстаючыся фальшывымі дакументамі, забывалі ўласнае прозвішча.

Мужчына ў чэркесцы таксама досыць невыразна назваў сваё прозвішча, штосьці накшталт: Тэпетаў або Шэпетаў, і не падняўся нават з месца, пада- ючы на прывітанне руку.

«Хам!» — падумаў Забава, і ў ягоных вачах мільганулі злыя іскры.

Мужчына ў чэркесцы па-ранейшаму размаўляў з дзяўчатамі. Гаварыў аўтарытарна, ганарыста. Сказы нібы выцэджваў, як згушчанае малако, праз зубы. Напэўна, гэта ў ягоным коле лічылася добрым тонам, бо калі забываўся, тады гаварыў як звычайна.

Уладзя Скальскі папрасіў Забаву ў суседні пакой.

— Ведаеш, хто гэта? — спытаў шэптам.

— Хто?

— Намеснік каменданта губчэка.

Забаве зрабілася крыўдна.

— Дык што з таго?

— Анічога. Я папярэдзіў на ўсялякі выпадак, бо гэта. не вельмі пры- емна. Заляцаецца да Зінкі. Лазіць і лазіць.

Увечары падалі гарбату з манпансье замест цукру. Чэкіст піў са сподка; гучна сёрбаў гарачую вадкасць. Напіўся гарбаты і перакуліў шклянку на спод- ку донцам угару. Пачаў свідраваць вачамі Забаву.

— А таварыш, здаецца, прыезджы. гм?

— Так. з Бабруйска.

— Угум! Тэхнік?

— Так. Наглядчык тэлеграфа.

— М-м. А гэта... тут службова?

— Не. Па асабістай справе да камісара Магілёўскага паштова-тэлеграф- нага вузла.

— Так! Зрабіў таварыш сваю справу?

— Яшчэ не. Але спадзяюся, што зраблю.

— Не сакрэт: якая справа. гм?

— Які сакрэт?. Жадаю перасяліцца ў Магілёў як марзіст, бо ў Баб- руйску працую на лініі, а лінейная служба для мяне шкодная. Я маю слабое здароўе.

— Таварыш марзіст?. Добры? М-м-м?.

— Вядома, добры. Выхваляцца не буду.

— Колькі знакаў за хвіліну?

— Залежыць ад спрыту. Даваў ад 120 да 133.

— М-м-м .

Потым пацікавіўся, ці Забава партыйны, на што той адказаў: сочувству­ющий. Распытваў як арыштаванага; відаць, гэта была ягоная благая звычка. Хочучы перапыніць той допыт, Забава сам пачаў дэталёва распытваць яго пра ўсё. Чэкіст перш адказваў яму, але неўзабаве вярнуўся да размовы з дзяўчата- мі. Гутарка адбывалася такім чынам, што ён гаварыў, а яны слухалі, робячы, у залежнасці ад тэмы гаворкі, адпаведныя выразы твару, якія па чарзе выяў- лялі: захапленне, весялосць, жах, расчараванне.

З аповедаў чэкіста Забава даведаўся, што той сын садоўніка з Царска- га Сяла.

Неўзабаве чэкіст зноў звярнуўся да Забавы:

— Ці таварыш быў на вайне, у баявых дзеяннях ці прымаў удзел?