Читать «Пясецки» онлайн - страница 59
Неизвестно
— Так.
— А калі б гутарка ішла пра штучны доказ вашай віны, хапіла б вось гэтай карткі. — Забава паказаў яму на толькі што вылуплены са сшытка аркуш паперы.
— Не разумею.
— Не разумееце? Дык глядзіце.
Забава выняў са стоса кніг сшытак і прымерыў выдраны ў ім аркуш.
— Падыходзіць? — спытаў з усмешкай.
— Так.
— Дык вось, я мог бы запоўніць гэты аркуш вядомай мне інфармацыяй, нібыта ад вас. Кватэру я ведаю. А калі далучыць да гэтага лісты з Польшчы, дык няўжо для Рэўтрыбунала патрэбныя лепшыя доказы вашай віны?
Камбат доўга дапытліва глядзеў у вочы Забавы, а потым уздыхнуў і ска- заў ціха:
— Добра. Рызыкну. Будзем гаварыць адкрыта.
Быў позні вечар, калі Забава выйшаў з будынка, дзе месціўся штаб 5 Корпуса ў Магілёве. Разам з ім выйшаў камбат. Быў спакойны, і нават вясё- лы. Пасля працяглай гутаркі з Забавам быў гатовы на ўсё. Забава акрэсліў перад ягонымі вачыма даволі аптымістычную будучыню, і камбат гатовы быў лічыць за выключнае шчасце тую акалічнасць, што менавіта яму выпала доля рабіць тое, да чаго яго схіліў Забава. Так загарэўся да гэткага занятку, што пачаў нават самастойна даваць парады. Забава яго супыняў.
— Паволі. Не так горача! Мы будзем працаваць як дасведчаныя канс- піратары, а не як хлапчукі. Нам трэба разлічваць кожны крок, прадбачыць кожную небяспеку, бо заляцець нам нельга. Што да мяне, дык можаце быць пэўным — я не засыплюся! Прынамсі, жывым мяне не возьмуць, а калі б гэта нейкім цудам сталася, дык спадар можа быць упэўнены ў сваёй бяспецы. Я не з тых, з якіх можна штосьці выбіць ці там здабыць іншым якім катаваннем.
— Калі мы ўбачымся наступным разам?
— Праз два тыдні. Калі буду пісаць да спадара, дык — як дамовіліся — шыфрам. Ключ памятаеце?
— Так.
— Таму развітваюся. Прашу быць вельмі абачлівым.
— Шчасліва!
Моцна паціснулі рукі, і Забава пайшоў у кірунку прадмесця, прылеглага да Дняпра. Меў там знаёмых, да якіх мінулым разам прывёз ліст ад сваяка з Бабруйска. Запрасілі яго падчас прыездаў у Магілёў, каб жыў у іх. Забава цяпер скарыстаў ласкавае запрашэнне.
Гэта была шматлікая сям’я згалелай інтэлігенцыі, якая ледзьве магла пра- карміцца, карыстаючыся дапамогай сваякоў на вёсцы.
3
Калі Забава ўвайшоў у кватэру Скальскіх, найперш заўважыў незнаёмага мужчыну гадоў 35, высокага росту, з цёмнымі, з усходнім разрэзам вачамі, які нядбайна разваліўся на крэсле за сталом. Апрануты быў у чэркеску, і нягледзячы на тое, што знаходзіўся ў кватэры, не зняў з галавы высокай, заламанай набакір каракулевай шапкі з чырвоным верхам. На шапцы паблісквала невялі- кая эмаліраваная чырвоная зорачка. Мода такая ў Саветах у тыя часы.
«Што за д’ябал?» — думаў Забава, вітаючыся з маладым Уладзімірам Скальскім і дзвюма старэйшымі сёстрамі Скальскага, Зінай і Маняй, якія ажыўлена гаманілі з мужчынам у чаркесцы.