Читать «Прарок для Айчыны» онлайн - страница 19

Аляксандр Лявонавіч Петрашкевіч

Ж ы г і м о н т (амаль па-свойску). Ён, як і я, баіцца каралевы і не хоча сварыцца з рымскай курыяй. А дакладней, ён падае сябе большым католікам, чым сам Папа Рымскі, толькі дзеля таго, каб насаліць каралеве. Любасць у іх узаемная і глыбокая.

Г а ш т о л ь д. І ўсё ж я не думаю, што вы лічыце за лепшае пасварыцца з праваслаўнымі князямі Вялікага княства Літоўскага. А сярод іх нямала міласнікаў асветы і друкаванай кнігі на роднай мове. Возьмем хоць гетмана Канстанціна Астрожскага, хоць князёў Алелькавічаў. Адзін Юрый Слуцкі чаго варты ды і іншыя...

Ж ы г і м о н т (злуецца). У вас, канцлер, дурная звычка палохаць.

Г а ш т о л ь д (аж хрысціцца). Даруйце! Я толькі хацеў папярэдзіць вашу вялікасць, што доктара Скарыну з яго яснай галавою, добрым сэрцам і ўмелымі рукамі можа прыбраць Масковія, як прыбрала ўжо многіх нашых майстроў і мастакоў, што аздобілі іх храмы на зайздрасць усяму свету.

Доктар Скарына паказаў сваю здольнасць не толькі ў перакладзе богаслужэбных кніг на беларускую мову, але і надрукаваў Апостала на царкоўнаславянскай. Гэта якраз тое, чаго яшчэ не было на Маскве. Князі Алелькавічы ў хаўрусе з іншымі вам жа на шкоду могуць дапамагчы і доктару Скарыне і Маскве ўмацаваць і без таго магутнае праваслаўе.

Ж ы г і м о н т (занепакоена). Яны не пасмеюць гэтага зрабіць...

Г а ш т о л ь д. Пасмеюць. Запэўніваю вас, што пасмеюць, як пасмелі некалі пасля смерці караля Аляксандра ўзвесці вашу вялікасць на велікакняскі прастол нават не параіўшыся з польскімі магнатамі. І вы ведаеце, што ім нічога не заставалася, як

абраць вашу вялікасць каралём Польшчы.

Ж ы г і м о н т (з прыкрасцю). Ну пры чым тут гэта?

Г а ш т о л ь д. Толькі пры тым, што нашы князі, і праваслаўныя і католікі, вельмі лёгка дагаварваюцца, калі бачаць, што могуць зрабіць вам прыкрасць, а то і шкоду. А доктар Скарына са сваёй справаю - якраз той выпадак. І я вельмі баюся, каб вялікі князь маскоўскі Васілій ІІІ не пасмяяўся з караля польскага Жыгімонта І. А ведаючы схільнасці і характар доктара Скарыны, я маю смеласць

запэўніць вас у магчымасці такога смеху.

Ж ы г і м о н т. І тым не менш я не магу лютэраніну, а яшчэ горш, схізматыку Скарыне дазволіць друкаваць свае ерэтычныя кнігі ні ў каралеўстве, ні ў Вялікім княстве... Пакуль што я яшчэ кароль! І баста, як кажа каралева.

Г а ш т о л ь д. Відаць, ваша вялікасць хоча, каб лютэранства бесперашкодна паўзло да нас не толькі з Захаду, але і з Усходу.

Ж ы гі м о н т. Гэта не падыходзіць нам тым больш! Гэта было б яшчэ больш небяспечна!

Г а ш т о л ь д. Мушу супакоіць вашу вялікасць і з усёй адказнасцю запэўніць, што доктар Скарына не толькі не прыхільнік лютэранства, а, наадварот, яго перакананы супраціўнік. Лютэранінам жа Скарыну зрабіла папская курыя, каб пашкоцзіць яго асветніцкай дзейнасці. Падтрымкай папскіх эдыктаў супраць друкарскай справы вы дамагліся таго, што доктар Скарына фактычна спыніў у Вільні сваю выдавецкую справу. І зараз яму губляць няма чаго. З'едзе хоць у Маскву, хоць зноў у Прагу. А там ведаюць цану друкаванай кнізе. А як многа доктар