Ўецца вузкая дарогаКаля лесу, ля густога.То крутнецца у лагчыну,То завернецца ў гушчыну,Абыходзіць елак сплёты,Праз дрыгву йдзе, праз балоты.Едзе старшы брат вясела,Бор шуміць-гудзе наўкола,Сіні цень яго хавае,Сонца косы раскідае,Шэпчуць хвойкі маладыя,Байкі, казкі залатыя,Павявае пах маліны,Ўспамінае чар дзяўчыны.Ўецца вузкая дарогаЎ моры жыта залатога.То — управа крутанецца,То — уліва павярнецца,Абыходзіць сенажаці,Йдзе праз грэблі і праз гаці…Едзе срэдні брат ахвоча,Едзе ўдзень і едзе ўночы:Ясна сонца яго грэе,Прахалодай вецер вее,Жыта шэпча яму казкі,Навяваюць думкі краскі,Чырванеючы ў травіцы,Аб дзяўчыне-чараўніцы.Ўецца вузкая дарогаКаля возера ціхога…Абыходзіць мора кветак,Стужкай ўецца праз палетакЎ даль нязнаную, дзе горыЎ неба гінуць сінім моры.Едзе меншы брат, сьпявае,Песьняй божы сьвет вітае.Яму шле праменьні сонца,Вабіць цень густы ў старонцы,Неба, сонца, хмаркі, дрэвы,Пчолаў гуд і птушкаў сьпевы,Матылі на канюшынеЎспамінаюць аб дзяўчыне…
III
Ў чыстым полі пры калінеТры крыжуюцца дарогі.На растані — крыж убогі,Студня, плот, садок і хатка,А у хаце — дзеўча з маткай.А й харошая-ж дзяўчына —Сінявокая Галіна!Яе вочы — дзьве пэрлінкі,Як дзьве раньнія расінкі,Яе косы — жыта хвалі,Што на сонцы дасьпявалі,Яе вусны, як маліны,Стан, як стромкі ствол сасьніны,Голас сьпеўны, пераліўныБудзіць сум і вабіць дзіўна…Старшы брат мінаў ураньніКрыж і хатку пры растані.Да крыніцы, дзе каліна,Па ваду ішла Галіна.Йшла, ішла, яго спаткала,Усьміхнулася, і стала…Старшы брат вачэй ня зводзіць,Кроў баржджэй у жылах ходзіць,Сэрца б’е, бы птушка ў клуніЙ, сьмяючыся да красуні,Ён назад каня вяртае,Бо знайшоў, чаго шукаеСватам верне да дзяўчыны,Ў якой вусны, як маліны.Срэдні брат быў упалудніКаля хаткі, каля студні:З вязкай сьвежай канюшыныЗ поля, з працы йшла Галіна.Йшла, ішла, яго мінула,Абярнулася й зірнула…Хлопец стаў. З чароўнай сілайСэрца шчырае забіла.Штосьці сэрца просіць, хоча,Й, на дзяўчыну ўзьвёўшы вочы,Ён назад каня вяртае,Бо знайшоў, чаго шукае:Сватам вернецца да ГаліЎ якой косы — жыта хвалі…Меншы брат быў на заходзеКаля хаткі пры гародзе.З сенажаці, з лугавіныГнала ужо кароў дзяўчына;Йшла, ішла, яго сустрэлаI пагляд спаткала сьмела.Меншы брат уздрыгануўся,Да дзяўчыны ўвесь рвануўся.Мары, сны адбілісь сэрцаНа твары, як у люстэрцы:Ўвесь ня свой — назад вяртае,Бо ўжо сон — на яве мае:Сватам верне да Галінкі,Ў якой вочы, як пэрлінкі.
*
На дзядзінец узьяжджаюцьТры браты, бацькоў вітаюць,Просяць іх багаслаўляці,На вясельле людцаў зваці.Тры банкеты, тры вясельліСправіць бацька да нядзелі,Тры красуні, тры дзяўчыныЎвойдуць заўтра да радзіны.