Читать «Надзвычаная котка» онлайн - страница 2

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч

Чорт неяк выдраўся, люлькі з шапкаю пакінуў — і драла.

3 таго часу гаспадар з гаспадыняю сталі жыць ціха Ніхто не перашкаджае, не вые ў коміне, кацянят ад коткі (а яна іх адразу чацвярых у кошык спарадзіла) ніхто ў муку не кладзе.

Вось аднойчы арэ гаспадар і бачыць: ідзе нехта да яго цераз поле, такі сумны, нос кручком, на тонкіх, як лучыны, нагах, поўсць мокрая касмылямі звісае. А гэта той самы чорт цягнецца Скінуў шапку, вітаецца гжэчна

— Дзень добры, гаспадар.

— Дзень добры, — кажа мужык і, не спыняючыся, ідзе за канём. Толькі чуе, торгае яго чорт за паху:

— Мужык, а, мужыік…

— Чаго цябе?

— Ці ў цябе яшчэ тая котка, ці няма?

— А дзе ж ёй быць. У мяне, ды яшчэ чацвярых кацянят прывяла Усе як адзін падобны н а маці.

— Ну дык я да цябе болей ніколі не пайду, баюся, хоць мне й дужа трэба было паглядзець, ці цэлыя ірошы, бо там у цябе, пад печчу, у зямлі цэлая скрыня золата стаіць.

I пайшсў цераз поле як на хадулях. Сумны такі дыбае. А гаспадар даарау поле і — дадому. Раскапалі пад печчу зямлю і сапраўдыі скрыню золата знайшлі. Ну і гулянка ж была. На што ўжо я, а таксама выпіў. Але ж вы нікому гэтага не кажыце. Сорам!