Читать «Надзвычаная котка» онлайн

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

Надзвычаная котка

У беднага мужыка завяліся ў хаце чэрці. Удзень яшчэ так-сяк, а ноччу ў коміне як справяць вяселле — проста хоць святых вынось.

Лёталі туды й сюды, стукаліся ілбамі, ад гэтага ў іх з вачэй іскры сыпаліся, і таму ўжо тры разы ў коміне сажа палала — ледзь хату выратоўвалі.

Ледзь золак, палезе баба ў печ і адразу пачынае раўсці. У гаршку — сажа, на пірагу — сляды і адбітак невялічкага азадка гэта чорт адпачываць на гарачае цеста садзіўся.

Па начах пачынаюць дурэць у трысцяні — гаспадар думае, што гэта тхор да курэй падбіраецца. Выйдзе за дзверы, а яны яму з гарышча прама за каўнер ахапак балотнага сена з асакою — штоўх!

Асабліва адзін быў шкадлівы. Сам тоненькі, лёгка яго пераб'еш, а такая падла. Вазьме ў коткі капянят і пакдадзе іх у скрыню з мукою — хоць смейся, хоць плач. Цярпеў, цярпеў мужык, а потым пачаў з жонкай і дробнымі дзеткамі ў пуню хадзіць спаць. Мароз па спіне паўзе, калі пра зіму згадае.

Вось аднсйчы вечарам стаіць ён на ганку. Сонца сядае, а над вёскаю хмара, і легкі дожджык накропвае. Бачыць: ідуць па дарозе двое. Адзін чалавек як чалавек, а другі каратканогі, пыса ў яго клінам высоўваецца. А сам у цяжкай шубе. А трасца аго матары, каб у такі летны вечар шубу апранаць. Мо цыган гэта.

Падыходзяць абодва бліжэй, і бачыць гаспадар, што памыліўся, бо зусім гэта не чалавек, а мвдзьведзь і з ім павадыр, які яго на лазцугу вцдзе.

— Дзень добры!

— Здароў!

— Пусці, добры чалавек, у хату пераначаваць. Прыладзіўся б і пад кушчом, ды, бачыш, — дождж.

— Па мне што, — кажа гасладар, — заходзь. Толькі ў хаце нячыста, чэрці там завяліся.

— Гэта што, — смяецца павадыр, — яны хоць і рагалі, ды ўсе не праезджыя маскалі — жонку не забяруць. Да таго ж у іншых жонку на чорт забраць пабаіцца.

Добра, калі так. Пайшоў мужык у пуню, а павадыр з мвдзведэем прымасціліся ў хаце. Лёг павадыр на лаву, шапку ў галаву, адзін бок падаслаў, другім накрыўся — вось і пасцель гатова.

А мядзведзя паклаў спаць ля печкі, бо той цеплыню любіў, як стары дзед. Заснулі.

Ноччу чорт, як вядзецца, скочыіў з ліпы на дах, з даха на комін залез і, падняўшы цэлую хмару сажы, з'ехаў па ім у пячурку. Агледзеўся — няма нічога ў печы, толькі адзін гаршчок стаць, з яго смачны пах ідзе. Адставіў ў загнетку, выцягнуў гаршчок на под, запаліў смярдзючую люльку ў добры кулак, адчыніў крышкў. Паваліў стуль сытны пах, залахла рэпай.

— Ага, — думае чорц — рэпа. Гэта я люблю. Сядзіць і ўмінае рэпу, а лушпаі кідае ў пакой, наніз. Мядзведзь таксама пах рэпы пачуў і пачаў лушпаі з моста падбіраць і есці. Ласае жывёла. Сапе, чаўкае, лапамі па падлозе водзіць. Чорту гэта апрыкрыла узяу ён качарэжку і глядзіць. У цемры добра не разгледзеў: яно й ёсць — думае — котка праклятая. I качаргой яе:

— А псік!

Зароў мядзведзь, схапіў чорта, сцягнуў за нагу на падлогу і давай яго мяць, ланцугом пярэсціць.

Чорт лямантаваць, чорт выкручвацца, толькі ж у мядзведзя лапы не з ваты зроблены: чорт нават асіп.

— Гаспадар — моліцца, — гаспадар! Ратуй! Аднімі! Гвалт! Павадыр спіць, быццам сляпога каня ў цыгана старгаваў, але ўрэшче ўчуў і мядзведзя — за хвост: цыц!