Читать «Меч Рагвалода» онлайн - страница 23
Алесь Петрашкевіч
VII
Усяслаў (
Рагвалод (
Iзяслаў. А мог сядзець на залатым Кіеўскім стале, маючы пад рукою і княства Полацкае, і княства Наўгародскае…
Рагнеда. Перамога над Рурыкавічамі звалілася з неба. А князь-баязлівец не нагнуўся, каб яе падняць…
Брачыслаў. Я не спяшаўся б абвінавачваць князя… Сам пасядзеў некалі на тым клятым стале.
Усяслаў. Залаты стол — не гнілы поруб. Вы жылі ў свой час, я жыву ў свой. I розум у мяне свой, хоць і да вашага я стаўлюся з павагаю. I вы не спяшайцеся ставіць крыж на мне і спадчыне вашай — княстве Полацкім.
Я ўсё прайшоў — ад перамогі да паразы, ад узлёту да падзення, ад велічы да прыніжэння, ад міру да вайны і ад вайны да міру. Пры ўсім тым я быў верны сваёй Бацькаўшчыне — зямлі Крыўскай. За яе веліч і свабоду я і змагаюся ўсё жыццё.
Вяшчун. Мо і на гэты раз неба абароніць цябе, князь Усяслаў. Але ж зноў з нечага трэба пачынаць…
Усяслаў. Я пачынаю не з пустога. Меч Рагвалода пры мне, сыны жывыя, святая Сафія на сваім месцы, капішчы старых багоў нікуды не пераехалі, і агні памяці спрадвечнай, дзякаваць небу, яшчэ не пагаслі. (
Вяшчун. Князь, табе не трэба вяшчун-прадказальнік — сам далёка бачыш.
Усяслаў. Далёка-недалёка, а тое, што народ называе князя Усяслава вешчай душой, няхай на яго ж карысць і будзе. Дарэчы, у князя кіеўскага Ізяслава ўнучка нарадзілася ад сына Яраполка. Яе мы і заручым з маім Глебам. Мяркую я, што Святаслаў Яраславіч не палезе на Полацк, бо барацьба яго са мною толькі б аблегчыла вяртанне Ізяслава з выгнання.
Вяшчун. Не ў Кіеве, а ў Чарнігаве ды Смаленску бачу я смяртэльную небяспеку Полацку. На многія гады лютым ворагам табе стане сын Усевалада князь Манамах. Здаецца мне, менавіта ён з’яднае супраць княства нашага не толькі княствы паўднёвыя, але і прывядзе з сабою цьмы палавецкія. Не бачу, ці ўстаім мы…