Читать «Мiрына (на белорусском языке)» онлайн - страница 2

Андрэ Моруа

- Вялiкая памылка рэалiстаў, - сказаў Крысцiян Менетрые, - у тым, што яны выносяць на сцэну бытавую гутарку... А гэта якраз i не цiкава гледачу ў тэатры. Не трэба забываць, што драма бярэ свой выток з абрадаў, а таму працэсii, выхады i хоры займаюць у ёй значнае месца... I нават камедыя... Гавораць, што Мальер вывучаў мову насiльшчыкаў на мосце Понт-о Шанж. Гэта магчыма, гэта напэўна так, але ён вывучаў, каб потым яе стылiзаваць.

- Згодзен, - сказаў Леон Ларан. - Цалкам згодзен. I гэта яшчэ адзiн довад, Менетрые, каб я вам параiў заняцца пiсаннем для тэатра... Вашы лiрычныя строфы, адмысловая вобразнасць, пры ўсёй iх як быццам неадпаведнасцi, цудоўны матэрыял для акцёра... Зрабiце нам статуi - мы дадзiм iм жыццё.

Леон Ларан гаварыў кароткiмi фразамi, i яго прыгожы голас надаваў iм непаўторнае гучанне.

- Але ж я пiшу для тэатра, - запярэчыў Крысцiян.

- Не, дарагi мой!.. Не!.. Вы пiшаце паэмы-дыялогi для дамашняга ўжытку, а не для публiкi.

- Калi ж мяне не iграюць.

- Скажыце лепш, што вы нiколi не ставiлi сваёй мэтай, каб вас iгралi... Вы i дагэтуль не ўяўляеце законаў сцэнiчнага мастацтва. А без iх тэатра няма... Напiшыце п'есу для мяне... Так, дарагi мой, для мяне, такога, якi я ёсць. Тады вы пабачыце рэпетыцыi... I гэта будзе вам навука!.. Вось што, у вас ёсць (i гэта, па-мойму, адзiны ваш недахоп) некаторая афектацыя, уласцiвая сiмвалiстам... Але, як толькi тэксты вашы прагучаць, вы самi лёгка адрознiце сапраўднае ад фальшывага. Сцэна для аўтара тое самае, што для прамоўцы пласцiнка з запiсам яго голасу. Ён знаходзiць свае памылкi i выпраўляе iх.

- Гэта самае я гавару яму кожны дзень, - заўважыла Клер. - Драматургiя яго прызванне.

- Не ведаю, не ведаю, - прамовiў Крысцiян.

- А вы паспрабуйце... Паўтараю яшчэ раз: напiшыце п'есу для мяне.

- А на якi сюжэт?

- У вас жа iх сотнi, - здзiвiўся Леон Ларан. - Што вы? Калi я заходжу да вас, вы мне ў некалькi хвiлiн расказваеце цалкам першы акт i амаль заўсёды выдатна. Сюжэт! Вам толькi трэба сесцi за стол i запiсаць тое, што вы мне ўжо расказалi... Гэта ж вельмi проста! I я абяцаю вам наперад, што сыграю ўсё, што вы для мяне напiшаце.

Крысцiян Менетрые задумаўся:

- Ну добра. Здаецца, у мяне ёсць iдэя. Вы не ведаеце, як турбуе мяне зараз пагроза вайны, колькi сiл я прыкладаю, i мiж iншым дарэмна, каб звярнуць увагу французаў на яўныя намеры вар'ятаў, што кiруюць Германiяй...

- Я чытаў вашы артыкулы ў "Фiгаро", - пацвердзiў Леон Ларан. - Здорава i карысна... Але злабадзённы спектакль, разумееце...

- Я ж вам не прапаную п'есу пра нашу сучаснасць. Не! Я хачу зрабiць перамяшчэнне. Вы помнiце становiшча афiнцаў у момант, калi Фiлiп, цар македонскi, абвясцiў, што яму не хапае жыццёвай прасторы, i заняў, адзiн за адным, некалькi дробных грэчаскiх гарадоў. "Сцеражыцеся! - папярэджваў Дэмасфен афiцэраў. - Сцеражыцеся! Калi вы не заступiцеся за Чэхаславакiю, ён i вас праглыне праз некаторы час!" Але афiнцы былi даверлiвыя, легкадумныя, а Фiлiпу памагала "пятая калона"... Дэмасфена спасцiгла няўдача... I вось аднойчы прыйшла чарга да Афiн... Гэта ўжо змест другога акта.