Читать «Круты бераг ракi» онлайн - страница 4
Васіль Быкаў
— Ды не ладна! Пайшоў ты, ведаеш куды! Дзе мой рукзак?
Пад завалочаным цемрай абрывам пачуўся цiхi стук камянёў пад нагамi, рэзкi лязг ланцуга па гулкай абшыўцы лодкi i неўзабаве некалькi крокаў, якiя хутка зацiхлi ўначы. Над берагам запанавала цiшыня. Ледзьве пабляскваючы аспiднай паверхняй, цякла ў вечнасць рака, i паступова ў розных мясцiнах на нябачных у змроку яе берагах, блiзка i далека загаралiся кастры рыбакоў. Сярод iх у той вечар не загарэўся толькi адзiн — на абрыве насупраць ляснога перавозу, дзе да ранку было незвычайна пустынна i глуха.
Не загарэўся ён i ў наступную ноч.
I, мабыць, не загарыцца нiколi.