Читать «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня» онлайн - страница 16

Невядомы

Адзначаныя вышэй зьнешнія фактары не зьяўляюцца, натуральна, адзіна вызначальнымі. Знаходзячыся ў пэўных экалягічных варунках, этнас як самаактыўная сыстэма імкнецца да таго, каб “упісацца” ў прыроднае асяродзьдзе й тым самым забясьпечыць сваё выжываньне. Культура як мэханізм адаптацыі якраз і ёсьць вынікам гэтага памкненьня.