Читать «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня» онлайн - страница 12

Невядомы

Этнас і нацыя не зьяўляюцца тоеснымі паняткамі. Розніца паміж імі палягае ў спосабах іхнае самаарганізацыі, інтэнсіўнасьці абменных працэсаў, зьмесце й формах узаемастасункаў з навакольным асяродкам, у якім адбываецца працяканьне працэсаў жыцьцядзейнасьці этнічных, а пазней і нацыянальных, утварэньняў.