Читать «Гатэль "Танатос Палац" (на белорусском языке)» онлайн - страница 9

Андрэ Моруа

Парцье выйшаў, i ў дзвярах кабiнета з'явiлася мiсiс Кiрбi-Шоў.

- Заходзь, - сказаў Берстэкер. - Якраз я збiраўся цябе паклiкаць. Твой клiент ужо быў у мяне, папярэдзiў, што хоча выехаць.

- Мне здаецца, я заслугоўваю пахвалы, - абазвалася Клара. - Чыстая работа, праўда?

- I хуткая... Я гэта ўлiчу.

- Значыць, сёння ўночы яго...?

- Так, сёння ўночы.

- Бедны хлопчык! - уздыхнула яна. - Такi рамантычны, душэўны...

- Усе яны душэўныя, - сказаў Берстэкер.

- Жорсткi ты чалавек, - папракнула Клара, - толькi ў iх абуджаецца смак да жыцця, ты iх адпраўляеш на той свет.

- Жорсткi?.. Наадварот. У гэтым i ёсць сутнасць нашага гуманнага метаду... У небаракi былi сумненнi рэлiгiйнага парадку... Я яго супакоiў.

Ён паглядзеў у спiсак:

- Заўтра табе адпачынак... А на паслязаўтра новае заданне... Яшчэ адзiн фiнансiст, на гэты раз са Швецыi... I, май на ўвазе, не вельмi малады.

- Мне так спадабаўся французiк... - летуценна прамовiла Клара.

- Работу не выбiраюць, - строга заўважыў дырэктар. - На, вазьмi свае дзесяць даляраў, i вось табе яшчэ дзесяць прэмiяльных.

- Дзякуй, - сказала Клара Кiрбi-Шоў i, кладучы грошы ў сумачку, глыбока ўздыхнула.

Калi яна выйшла, пан Берстэкер узяў чырвоны аловак, акуратна прылажыў металiчную лiнеечку i выкраслiў са свайго спiска адно прозвiшча.