Читать «Канон мацi» онлайн - страница 2

Георгий Васильевич Марчук

Хочу…каб роснай раніцаю ў першым жнівеньскім тумане гналі побач па вуліцы на пашу каровак, авечак, каб ляніва брахаў сабака, падганяючы іх. Толькі тут, у родным мястэчку, ціша будзе не палохаць, а лашчыць раўнавагай і спакоем. Як хораша! Усё побач. Усё тваё. Роднае. Вечна зменлівае і пастаяннае ў нязменнасці.

Яшчэ хач…..у…

Не хачу…не хачу…паміраць не хачу!

Мне падалося, што пасля гэтых слоў ты, як заўсёды, падтрымаеш мяне і ўмацуеш мае жыццёвыя сілы:”Так, сынок, не памірай. На зямлі столькі добрага, прыгожага, столькі любові разліта, што не паспяваеш наталіць душу і напалову. Прызнавайся ўсяму жывому ў каханні, бо ў старасці на гэта не хопіць часу”.

У царкве Казанскай Божай Маці спяваў невялікі хор мясцовых пеўчых. Спявалі, як заўсёды, хораша і ўзнёсла. У паўсілы пеўчыя не спяваюць. Я стаяў як зачараваны ля царкоўнай брамы і слухаў, слухаў, слухаў…Сцішылася прырода. Аж да нябёсаў неслася: “Господи, да исправится молитва моя…”