Читать «Кар"ера (на белорусском языке)» онлайн

Андрэ Моруа

Моруа Андрэ

Моруа Андрэ

Кар'ера (на белорусском языке)

Андрэ Маруа

Кар'ера

Пераклад: Юрка Гаўрук

У майстэрнi жывапiсца Бельтара кожную трэцюю суботу збiралiся: дэпутат Ламбер-Леклерк (цяпер ужо намеснiк мiнiстра фiнансаў), раманiст Сiўрак i Фабер, аўтар п'есы "Кароль Калiбан", з поспехам пастаўленай у тэатры Жымназ.

Аднойчы вечарам Бельтара пазнаёмiў сяброў з маладым правiнцыялам, сваiм дваюрадным братам, якому вельмi хацелася стаць лiтаратарам.

- Гэты хлопец, - сказаў ён iм, - напiсаў раман, па-мойму не горшы, чым у iншых. Прашу цябе, Сiўрак, прачытай, калi ласка. Мой брат нiкога не ведае ў Парыжы, ён iнжынер i жыве ў Баё.

- Шчаслiвы чалавек! - прамовiў Фабер. - Вы напiсалi кнiгу, вы жывяце ў правiнцыi i вы нiкога не ведаеце? Лiчыце, што вам пашанцавала, пане мой. Пачнуць спрачацца, хто першы выявiў скрыты талент, - i, калi вы зможаце ўдала стварыць вакол сябе легенду, праз год вы станеце больш славутым, чым сам Сiўрак, наш друг. Адно я вам, галубчык, параю: не высоўвайцеся... Баё! Гэта так добра - Баё... I зусiм не таму, што ў вас няма асабiстага абаяння, пане мой, а проста - чалавечая прырода церпiць генiяў толькi на адлегласцi.

- Прыкiньцеся хворым, - аўтарытэтна параiў Ламбер-Леклерк. - На хваробе многiя зрабiлi блiскучую кар'еру.

- I чым бы ты нi займаўся, - дадаў Бельтара, - не кiдай сваёй спецыяльнасцi. Спецыяльнасць - найлепшы назiральны пункт для творчасцi. Калi ты замкнешся ў сценах кабiнета, ты будзеш пiсаць кнiгi на прафесiйным узроўнi, складзеныя як мае быць i нудныя да немагчымасцi.

- Дурань! - пачуўся рэзкi голас Сiўрака. - "Спецыяльнасць - найлепшы назiральны пункт..." Як можаш ты, разумны чалавек, паўтараць падобныя штампы? Калi пiсьменнiк не знаходзiць матэрыялу ў сабе, нiякi "пункт" яму не паможа. Хiба Пруст выходзiў з дому? А Талстой выязджаў з Яснай Паляны? Калi ў яго пыталiся, хто такая Наташа, ён адказваў: "Наташа - гэта я". А Флабер...

- Выбачай, - не згадзiўся Бельтара. - Талстога акружала вялiзная сям'я, i ў гэтым адна з крынiц яго сiлы. Пруст наведваў рэстаран "Рыц", меў шмат сяброў, у якiх заўсёды мог пачарпнуць патрэбную iнфармацыю. Што датычыцца Флабера...

- Нiхто не спрачаецца, - перабiў Сiўрак, - але ўявi сабе Пруста без велiкасвецкiх тэм... У яго б знайшлося, што сказаць... Ён аднолькава цiкава гаворыць i пра сваю хваробу, i пра сваю спальню, i пра сваю старую служанку. Мiж iншым, я магу прывесцi прыклад, якi цябе цалкам пераканае, што нават самага дасцiпнага розуму, пастаўленага ў найлепшыя ўмовы для назiрання, мала, каб стварыць мастацкую рэч. Наш друг Шалон... У каго было больш часу i магчымасцей назiраць за рознымi пластамi грамадства? Шалон бачыў, i вельмi блiзка, пiсьменнiкаў, мастакоў, камерсантаў, акцёраў, палiтычных дзеячаў, дыпламатаў, быў сведкам самых патаемных сцэн чалавечай камедыi. А якiя вынiкi? На жаль, мы гэта ведаем!

- Шалон! - умяшаўся Ламбер-Леклерк. - А што з iм здарылася? Хiба ў каго з вас ёсць весткi пра Шалона?

- Мы заходзiм у адну i тую ж кнiгарню, - растлумачыў Сiўрак, - i я там зрэдку яго сустракаю, але ён робiць выгляд, што мяне не бачыць.