Читать «Душа не ў сваiм целе (на белорусском языке)» онлайн - страница 14

Ян Борщевский

Саматнiцкi замаўчаў; Зянон пазiраў на яго з жалем у сэрцы; не мог нагадаць яму пра надзею, бо ягоная надзея згасла назаўсёды; паабяцаў толькi выканаць тое, што ён прасiў, i зноў выправiўся ў падарожжа.

Каментары

Упершыню надрукавана на польскай мове ў кнiзе : Proza i wierszy. Kijow, 1849. Cz.1.

1. Валынь - гiстарычная частка Вялiкага Княства Лiтоўскага. Сваю назву атрымала ад г. Валынь, якога сёння няма. Уключае ў сябе беларускае i ўкраiнскае Палессе.

2. Цуднаў - сёння гэта ўкраiнскi горад Чуднаў.

3. Падолле - гiстарычная частка Вялiкага Княства Лiтоўскага, гвалтоўна далучаная ў 1569 г. да Польшчы. Ахоплiвае тэрыторыю сучаснае Ўкраiны па рэках Днестр i Паўднёвы Буг.

4. Паводле тагачаснае перыёдыкi эпiдэмiя халеры на Валынi лютавала таксама ў 1848 г. А г. зн., што Франц Савiч, якi жыў у той час там (мястэчка Янушпаль) ды ратаваў людзей ад пошасцi, памёр у 1848, а не ў 1845 г., як сцвярджаецца ў нашым лiтаратуразнаўстве.

5. Умань - горад на Ўкраiне, дзе ў 1786 г. казацкiя атрады Гонты i Жалезняка выразалi ўсё насельнiцтва.

6. Трамбецкi Станiслаў (1739-1812) - прыдворны паэт апошняга караля Рэчы Паспалiтае Станiслава Аўгуста Панятоўскага. Пiсаў байкi, сатыры, оды, паэмы, панегiрыкi. Адзiн з самых славутых ягоных твораў - "Сафiеўка".

7. Тракцiр - карчма. У Адэсе, пэўна, ужо ўсталявалiся расейскiя найменнi.

8. Залескi Юзаф Багдан (1802-1886) - польскамоўны паэт-рамантык, для якога Ўкраiна i ейны люд сталi прадметам любовi i настальгii.

9. Мальчэўскi Антон (1793-1826) - польскамоўны паэт-рамантык. Паходзiў з Валынi. Аўтар выдадзенае ў 1825 г. паэмы "Марыя", названай ў падтытуле "ўкраiнскаю аповесцю".

10. Гашчынскi Севярын (1801-1876) - польскамоўны паэт-рамантык. Родам з Украiны. Самы славуты ягоны твор - паэма "Канёўскi замак", у якой апавядаецца пра часы гайдамаччыны.

11. Падура Тамаш (1801-1871) - польскамоўны i ўкраiнскамоўны паэт. Вывучаў i выкарыстоўваў у сваёй творчасцi ўкраiнскi фальклор.

12. Пiятроўскi Канстанцiн - польскамоўны паэт i перакладчык. Аўтар выдадзенага ў 1836 г. у Бярдзiчаве зборнiка вершаваных твораў. Добры сябра Я.Баршчэўскага.

13. Трантоўскi Бранiслаў Фердынанд (1808-1869) - папулярны тагачасны фiлосаф. У сваiх творах выказваў iдэi месiянiзму.

14. Быхавец Юзаф (1778-1845) - фiлосаф i лiтаратар. У сваiх працах развiваў вучэнне Канта ў духу антрапалагiчнага iдэалiзму.