Читать «Свіцязь» онлайн - страница 2
Адам Міцкевіч
Загінуў бы ў спрэчцы няроўнай,
Ды шчасце — тут край твайго прадзеда, дзеда,
Ты з нашай радні, ты нам кроўны.
За тое, што вы акрапілі тут воды,
Па-боску зрабілі чын-чынам, —
Маімі Бог вуснамі скажа народу
Гісторыю гэтых глыбіняў.
Дзе сёння шуміць бор спрадвечны, вынёслы,
Дзе цар-зелле, лозы ды травы;
Дзе вашы ўзлятаюць над хвалямі вёслы, —
Быў горад калісьці на славу!
Быў Свіцязь, як рыцар, — яму ўся пашана,
Жылі ў ім красуні-дзяўчаты.
У часы панавання тут князя Тугана
Рос горад магутны, багаты.
І лес не шумеў тут дрымотны са смуткам,
Звінела калоссе пшаніцы.
Адсюль былі бачны муры Навагрудка, —
У той час літоўскай сталіцы.
Цар грозны аднойчы напаў на Мендога,
Канец прыйшоў ладу й спакою.
На ўсю Літву пала бяда і трывога:
Заплаціць Мендог галавою?!
Пакуль сцягнуў войска з далёкай граніцы,
Да бацькі майго Мендог піша:
„Туган! На табе абарона сталіцы,
Патрэбна, каб з войскам ты выйшаў“.
Той ліст прачытаўшы, Туган кліча войска:
„На бітву! Драмаць нам няможна!..“
І стала адразу пяць тысяч геройскіх, —
І конны, і ўзброены кожны.
І трубы зайгралі, а трубаў тых гукі —
Склікаюць пад сцягі змагацца.
У горы Туган заламаў раптам рукі,
Ад брамы зноў скача к палацу
І кажа мне: „Хоць я чужых уратую, —
Загінуць уласныя людзі,
Бо ведаеш, Свіцязь жа толькі вартуюць —
Булаты і нашыя грудзі!
Калі папалам раздзялю я дружыну, —
Мендогу малая апора;
Калі ж к Навагрудку я ўсю яе кіну, —
То вам тут адным будзе гора!“
Кажу яму: „Бацька, вядзі сваю сілу,
Ідзі, куды клікнула слава!
Нас Бог абароніць, анёла я сніла, —
Над горадам нашым ён плаваў,
Маланкаю-мечам абвіў наўкол Свіцязь,
Раскрыў залацістыя пёры,
Сказаў мне: „Спакойна працуйце і спіце,
Я з вамі — не будзеце ў горы“.
Паслухаў Туган — удагон за дружынай…
Ды толькі, як ноч наступіла, —
І грукат, і тупат — то грознай лавінай
Варожая копіцца сіла!
Як грымнуць тараны, град ядраў, камення.
Упалі са скрогатам брамы.
Старыя, жанчыны — на плошчу ў імгненне,
Услед бягуць дзеці за мамай.
І крыкі, і лямант: „Што будзе тут з намі?
Русь хлынула, Русь атакуе!
Ах! Лепей жыцця мы пазбавімся самі, —
Ад ганьбы хай смерць уратуе!“
І ў гневе паходні распальваюць ярка,
Кастры палыхаюць траскуча:
У попел — нажыткі, у дым — гаспадаркі,
А крыкі — са злобай пякучай:
„Праклён жа таму, хто сам сёння не згіне!“
Да смерці да ўласнай гатовы,
Ужо і сякеры блішчаць лязом сінім, —
І людзі схіляюць галовы…
Ці здасца — ў палоне звіняць ланцугамі,
Жыць рабскім жыццём непрыгожым?
Або сябе знішчыць сваімі рукамі?..
— Дзе выйсце, — крычу я, — о Божа?!
Калі ўжо скарыцца нам ворагу трэба,