Читать «Нераток» онлайн - страница 126

Неизвестно

Нядаўна загледзеўся на трыццацігадовую кабету і яна збянтэжыла вулічнай гаворкай: “Што, кантакты перамкнула?

Пяцьдзесят!” Толькі дома я зразумеў, што гэта цана яе сексуальнай даступнасці.

На гэтай планеце ў мяне даўно няма нікога, апроч Адамава- Імартала, якога я не спадзяюся ўбачыць. Ён не з’явіўся, калі мне споўнілася сто дзесяць гадоў, - гэта нонсэнс, маветон або алагізм, як заўгодна. Значыць, ён усё ж перайшоў на іншы ўзровень жыцця. Зрэшты, пра гэта, як і пра мой узрост, ведаем толькі мы.

З год таму па тэлеплаце (так пагардліва называюць тэлевізар) я ўбачыў Відю: ён цяпер адзін з босаў фонда Сорасаўскіх прэмій. Гэта і ёсць твой “вышэйшы” ўзровень, Вітэрнал? Ці гэта твой клон?

Пасля бачыў, як ён адлятаў у космас. Само сабой, Імартал зноў меў другое прозвішча. Праз некаторы час далі інфармадыю, што адзін з энсураў-раскрадальнікаў Сорас-фонда асуджаны да пажыццёвага зняволення на востраве Мас. Бясспрэчна, што Адамаў- Вітэрнал клануе сабе падобных смяротных і ўладкоўвае іх на ўплывовыя пасады ці робідь вядомымі асобамі. І больш не клапоціцца пра іх. Навошта, не разумею. Магчыма, проста перадае мне прывітанне або нейкую, пакуль незразумелую для мяне, інфармацыю.

Я ўжо разабраўся, што блакіроўка гена старэння пасля дасягнення сталага ўзросту падаўжае жыццё, нават дае рэгенератыўны адкат, але не аднаўляе традыцыйную рэпрадуктыўную функцыю. Значыць, бессмяротныя ствараюць падобных сабе з вялікай колькасці смяротных. Гэта азначае, што і сам Імартал-Адамаў такі ж, як і я, толькі ўзрост яго большы. Магчыма, на некалькі десяткаў ці соцень гадоў.

Напэўна, і мне трэба будзе рыхтаваць пераемніка. Як гэта робідца, пакуль невядома. Што там казаў Адамаў пра атрыбуты - знешнія прыкметы? Магчыма, іх можна ўбачыць толькі ў дзіцячым узросце. Рэбусы-шарады. Ну, нічога, час у мяне ёсць.

Каб не забыцца - пра формулу, па якой цяпер жыву: супадзенне агульнага рытму жыцця з рытмам жыцця ўласнага; пры немагчымасці гармоніі знешняе жыццё ігнаруецца змяненнем яго ўспрымання; паслядоўнасць любых дзеянняў і паступовасць пашырэння або звужэння сфер дзейнасці; пры немагчымасці выканання абставіны, якія ператкаджаюць, лічадца перадумовай для заканамернага чаргавання; выбраная мэта павінна быць вялікай або далёкай, каб выключыць промах ці пагадзіцца на неабавязковасць дасягнення. Зрэшты, такія сентэнцыі непазбежна прыходзяць у любую разумную галаву, калі хвалістае мора мітусні скоўвае лёд мудрасці.

Я харчуюся цяпер сціпла і толькі пару разоў на тыдзень - дастаткова.

120-130

P. P. P. S. Метэарыт не знішчыў чалавецтва, аднак напэўна прынёс нямала бяды майгрынам, пра якіх Адамаў некалі казаў, што іх цывілізацыя жыве ў глыбінях Сусветнага акіяна. Яны, відаць, пакрыўдзіліся на чалавецтва і наслалі на Аўстралію вірус. Вірус смяротны не для ўсіх, таму чалавецтва засяляе пяты кантынент спецыяльна падрыхтаванымі ізгоямі. Здаецца, гэтаксама было напачатку асваення Аўстраліі белай расай.