Читать «Падарунак (на белорусском языке)» онлайн

Морис Тоэско

Тоэско Морис

Тоэско Морис

Падарунак (на белорусском языке)

Марыс Тоэска

Падарунак

Пераклад: Л.Казыра

Цяпер не праходзiць i дня, каб не прыдумвалi новых машын. Але самай дасканалай, самай дзiвоснай стала тая, на якой чалавек абляцеў вакол Зямлi, а потым дабраўся i да Месяца. Прыйдзе час, i людзi даляцяць да iншых планет сонечнай сiстэмы.

Сёння, у век радыё i тэлебачання, такой навiною не здзiвiш нават жыхара самай далёкай глыбiнкi. Абуджаная цiкавасць да таямнiц Сусвету, нiбы шостае пачуццё, прымушае людзей прыслухоўвацца да кожнага слова...

I тым не менш усё гэта - рэчы не такiя ўжо iстотныя. Чалавецтва жыве сваiмi спрадвечнымi пачуццямi: любiць жыццё, баiцца смерцi, пакутуе ад хвароб...

А каханне... Хто яго зведаў - радуецца свайму шчасцю, а каго яно абмiнула - той душыцца ад зайдрасцi. Вось так i атрымлiваецца, што адваротны бок гэтага магiчнага медаля кахання пазначаны нянавiсцю...

Такiя вось думкi навеяла на мяне адна гiсторыя, якую я зараз раскажу.

Калi i ёсць на французскай зямлi глухi, забiты куточак, то гэта, напэўна, Верхняя Авернь, што працягнулася ад Сэн-Флура да Абрака, акурат на гранiцы Лазера, Авейрона i Канталя. Гэта шырокае плато, якое знаходзiцца на вышынi 1000-1200 метраў. Доўга супрацiўлялася тутэйшае насельнiцтва наскокам механiзаванай цывiлiзацыi (чыгунку тут не правялi i па сённяшнi дзень). А ўсё ж тым часам мотакасiлка замянiла касу, трактар - быкоў, а на змену граблям i вiлам з'явiлася снопавязалка.

Iмклiвы час не закрануў толькi адной прафесii - пстуха, а дакладней пастуха авечак.

Авечыя статкi ў тутэйшых гаспадароў невялiкiя - сотня галоў, не болей, i таму справа з выпасам жывёлы ў Авернi так не адладжана, як, скажам, у Правансе. За пастуха тут iдзе той, хто ўжо да iншай работы няздатны. Кожную ранiцу ў Авернi можна бачыць, як пажылы згорблены чалавек з сабакам гонiць па вёсцы статак. Старэйшыя авечкi са званочкамi на шыi добра ведаюць дарогу i самi вядуць астатнiх на пашу. У руках у пастуха парасон, якi яму служыць кульбай, а пры патрэбе абаронiць ад спякотлiвага сонца цi ад дажджу. У мяшочку схаваны яго полудзень i лiтр вiна. Калi ж гэтага забракуе, то пастух добра ведае, дзе спатолiць смагу: крынiц тут багата!

Работа ў пастуха, вядома, сезонная. Узiмку, калi авечкi стаяць у хляве, навошта ён каму патрэбен?! Было б проста неразумна цi, калi хочаце, "нерэнтабельна" плацiць грошы i за сена, i за пастуха, тым больш што зiмою гаспадар сам сядзiць дома без работы. Iншая справа летам: авечкi кормяцца бясплатна. Гэта дазваляе зэканомiць сена, запасы якога не бясконцыя, дый жывёла на пашы лепей набiрае вагу. Вось за гэта, вядома, пастуху заплацiць варта.

У сярэдзiне кастрычнiка пастуховая праца заканчваецца, i ён вяртаецца ў багадзельню. Там iм будзе апекавацца сацыяльная служба, дык клапацiцца нi аб харчах, нi аб даху над галавой яму не давядзецца. Шэсць месяцаў - начлег на сене ў гумне, абед у полi, вячэра ў гаспадара, шэсць месяцаў - багадзельня. Паўгода жыве пастух на волi, дыхае свежым паветрам, п'е крынiчную ваду, а паўгода прывыкае да тых сваiх апошнiх дзён, калi прыйдуць паралiчы ды iншыя хваробы старасцi...