Читать «Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)» онлайн - страница 139

Грэм Грин

- А што вы зрабiлi?

- Нiчога. Я моцна спаў. Гэта выглядала жахлiва. З таго часу я нават на адну ноч не магу заставацца тут.

- "Iдзiце сюды. Iдзiце сюды".

- Якая яна была з сябе?

- Я нiчога пра яе не памятаю.

- Вы не ўяўляеце, як мне абрыдла жыць з жанчынай, - цiха сказала Джанет Пардаў.

Iх рукi выпадкова сустрэлiся на стале i так i засталiся побач. Праекцыйныя лiхтарыкi, якiя вiселi ў кустах, адбiвалiся ў яе каралях. У самым канцы саду, за яе плячыма, Майет убачыў Стэйна, якi прабiраўся памiж столiкамi з люлькай у руцэ. Гэта была масiраваная атака. Яму трэба было б толькi нахiлiцца да яе i зрабiць ёй прапанову, i тады будзе ўладкавана не толькi яго сямейнае жыццё, але i нешта большае: ён купiць фiрму Стэйна за прапанаваную iм цану, i той будзе цалкам задаволены, - бо яго пляменнiца будзе членам праўлення. Стэйн падышоў блiжэй i памахаў яму люлькай: яму давялося абысцi п'янiцу, якi валяўся на зямлi, i ў час гэтай перадышкi ў Майета не ўзнiкла нiякай iншай думкi, якая б пярэчыла яго будучаму сямейнаму шчасцю. Ён згадаў Корал i iх нечаканую дзiвосную сустрэчу: тады ён не думаў, што ўсё гэта так звыкла, як дым цыгарэты, але яе твар ён памятаў цьмяна, магчыма, таму што ў цягнiку было амаль цёмна. Яна была бландзiнка, яна была тоненькая, але ён не мог успомнiць рысаў яе твару. "Я зрабiў для яе ўсё, што змог, - запэўнiваў ён сябе, - i, прынамсi, мы ўсё адно рассталiся б праз некалькi тыдняў. А мне ўжо час заводзiць сям'ю".

Стэйн iзноў памахаў люлькай, а "Дзяўчаты Дана" тупнулi ножкамi i засвiсталi ў свiсткi.

Памятаю, на вакзале

Мы нашу цётку сустракалi.

Фью, фью, фью.

- Не вяртайся да яе. Застанься са мной, - сказаў Майет.

Падышоў экспрэс Стамбульскi,

Нам насустрач брылi, блузкi.

Фью, фью, фью.

Яна кiўнула галавой, i рукi iх з'ядналiся. "Цiкава, кантракт ужо ў кiшэнi ў Стэйна?" - падумаў Манет.