Читать «Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)» онлайн - страница 65
Франсуа Мориак
Яна паснедала на вулiцы Руаяль (менавiта там яна снедала калiсьцi ў сваiх марах). У атэль вяртацца не хацелася. Ад паўбутэлькi добрага вiна па ўсiм целе разлiлася прыемная цеплыня. Яна папрасiла цыгарэты. Нейкi малады чалавек за суседнiм столiкам дастаў запальнiчку i паднёс ёй агонь. Яна ўсмiхнулася. I падумаць толькi, што гадзiну назад ёй хацелася паехаць разам з Бернарам. Трэсцiся вечарам па цёмнай калдобiстай лясной дарозе... А хiба так важна любiць толькi тую цi iншую мясцiну, сосны цi клёны, акiян цi раўнiну? Нiчога яе цяпер не цiкавiць, акрамя людзей, iстот з крывi i плоцi. "Мне дарагi не гэты каменны горад, не лекцыi, не музеi, а гэты ўзбуджаны лес, лес людзей, дзе нараджаюцца i бурляць такiя пачуццi, з якiмi не зраўняецца нiякая бура. Начныя стогны соснаў у Аржалузе краналi i трывожылi мяне толькi таму, што ў iх было нешта чалавечае".
Тэрэза трохi выпiла i многа палiла. Яна свяцiлася шчаслiвай усмешкай. Старанна падмалявала вусны, выйшла на вулiцу i пайшла куды вочы глядзяць...