Читать «Лота (на белорусском языке)» онлайн - страница 5

Астрид Линдгрен

Мiсiс Берг засмяялася i адказала:

- Лота, даражэнькая, я не была ў Ноевым каўчэгу!

- Як жа тады здарылася, што вы не патанулi? - спыталася Лота.

Потым мiсiс Берг паказала нам, як яна зрабiла з адной з шуфлядак ложак для Розы. Матрац быў зроблены з ружовай тканiны, а коўдра - з зялёнага сацiну. На Розе была блакiтная вопратка.

У другой шуфлядцы я ўбачыла маленькi шкляны кошык з ружовымi кветачкамi ў iм.

- Можна, мы пагуляем з Розай i з гэтым кошыкам? - спыталася Лота.

Мiсiс Берг дазволiла, i мы павесiлi гэты кошык на руку Лоце, як быццам яна - Чырвоная Шапачка, якая iдзе да сваёй бабулi i нясе ёй ежу i бутэльку з сокам. На пiянiна стаяла ваза з цукеркамi. Цукеркi былi падобны на бутэлечкi i закручаны ў блiскучыя паперкi.

Мы паклалi ў кошык адну з цукерак, а таксама разынкi i мiндаль, якiя нам дала мiсiс Берг. Сабака мiсiс Берг, Скоцi, быў ваўком. Я была бабуляй, а Джонас быў паляўнiчым, якi прыйдзе i заб'е ваўка.

- А што мне рабiць? - закрычала Лота. - Цi ж вы не хочаце, каб я была кiмсьцi?

Мы далi Лоце Розу i шкляны кошык i сказалi, што трэба рабiць Чырвонай Шапачцы. Але калi Чырвоная Шапачка прыйшла да бабулi - а гэта была гасцiная мiсiс Берг, - у кошыку не было ўжо нi разынак, нi мiндаля.

- А дзе ежа для бабулi? - спытаў Джонас.

- Роза з'ела, - адказала Лота.

Пасля гэтага Джонас не хацеў больш гуляць з Лотай у Чырвоную Шапачку. А Скоцi стамiўся прыкiдвацца, што ён збiраецца з'есцi бабулю. Джонас вiсеў на iм увесь час, а Скоцi вiляў хвастом i нарэшце збег. Ён запоўз пад канапу i час ад часу выглядваў адтуль i гаўкаў. Скоцi заўсёды падабаецца, калi мы прыходзiм да мiсiс Берг.

Потым мы перагледзелi ўсе астатнiя рэчы ў шуфлядках мiсiс Берг. Там быў iгольнiк з чырвонага сацiну, як сэрца, i маленькая карцiна ў залатой раме, дзе быў намаляваны прыгожанькi анёл з доўгiмi валасамi. У яго былi вялiкiя крылы, а апрануты ён быў у белую кашулю. Лоце падабаюцца малюнкi, мне таксама.

- Як жа гэта анёл змог апрануцца ў кашулю? У яго ж крылы. - Хацела ведаць Лота.

- Можа, ззаду ў кашулi ёсць маланка? - спытаў Джонас.

Мiсiс Берг зрабiла для нас вафлi. Калi мы прыходзiм да яе, яна заўсёды частуе нас вафлямi.

- Сёння цёплы веснавы дзень, i вы можаце есцi вафлi з гарачым шакаладам у садзе, - сказала яна.

Мiсiс Берг пайшла ў кухню, а мы засталiся ў гасцiнай. Было горача, i вокны былi адчынены. Джонас i я высунулiся з акна, i Джонас кiнуў мне шарык, што быў у яго кiшэнi. Я кiнула гэты шарык Джонасу. Так мы i кiдалi яго адзiн аднаму, пакуль я не ўпусцiла яго i ён не пакацiўся па лужку. Потым Джонас сказаў, што нам трэба паглядзець, хто з нас можа далей высунуцца з акна. Мы высунулiся так далёка, як маглi, i раптам Джонас вывалiўся. Я вельмi спалохалася. Мiсiс Берг спалохалася таксама. Яна прыбегла, калi Джонас перакулiўся.

- Джонас! - закрычала яна.