Читать «Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)» онлайн - страница 2
Астрид Линдгрен
- Калi б ты не быў такi непрыгожы, бледнатвары, крываногi хлопчык, ты не быў бы Сухарыкам, якога я так люблю, - часта паўтараў мне Джанатан.
Але ў той вечар, калi я напалохаўся, што памру, ён сказаў, што як толькi траплю ў Наджыялу, я адразу стану дужым i прыгожым.
- I буду прыгожы, як ты?
- Ты будзеш яшчэ прыгажэйшы.
Яшчэ прыгажэйшы - гэта дарэмна, бо прыгажэйшых хлопчыкаў за Джанатана няма i быць нiколi не можа. Адна з мамiных знаёмых заўважыла неяк, што яе сын падобны на сумнага прынца. Можаце быць упэўнены, што гаварыла яна не пра мяне. Джанатан сапраўды выглядаў, як казачны рыцар: валасы ў яго адсвечвалi золатам, у яго былi прыгожыя цёмна-блакiтныя зiхоткiя вочы, прыгожыя белыя зубы i зусiм роўныя ногi. Але гэта яшчэ не ўсё. Ён быў добры i дужы, ведаў усё i разумеў усё. Джанатан быў лепшым вучнем у школе, i, дзе б нi з'яўляўся, дзецi абступалi яго з усiх бакоў i маглi iсцi за iм куды вочы глядзяць. Ён прыдумваў цiкавыя гульнi, выпраўляўся з iмi ў цiкавыя падарожжы. Але я нiколi не гуляў з дзецьмi, бо дзень пры днi ляжаў на сваёй старой канапе ў кухнi. Джанатан расказваў мне пра ўсё, што ён рабiў, што бачыў, пра што прачытваў. Вось так ён сядзеў i сядзеў каля мяне, расказваў i расказваў. Джанатан спаў таксама ў кухнi, на раскладным ложку, якi выцягвалi ўвечары з шафы. I калi клаўся спаць, ён заўсёды расказваў мне якую-небудзь казку цi легенду да таго часу, пакуль мама не крыкне з другога пакоя:
- Ну даволi. Супакойцеся! Спiце!
Аднак цяжка спаць, калi вакол нiчога не чутно, акрамя кашлю. Зрэдку сярод ночы Джанатан уставаў, кiпяцiў мне мядовую ваду, каб змякчыць кашаль. Якi ён быў добры да мяне!
У той вечар, калi я так спужаўся смерцi, ён сядзеў са мной некалькi гадзiн i ўсё расказваў пра Наджыялу, але расказваў вельмi цiха, каб не пачула мама. Яна сядзела за шытвом у сваiм пакоi, яе швейная машына пацiху шумела, i яна спявала сваю заўсёдную старую песню пра марака, якi пайшоў далёка ў мора. Мабыць, яна думала тады пра бацьку. Я не помню ўсе словы песнi, але вось некалькi радкоў з яе:
- Калi адыду я навекi ў мора,
То, ведай, настане дзень,
Пастукае галубок белакрылы,
Ведай, вярнуўся мой цень,
Прыляцеў стамлёны i сумны...
Мне гэта песня здаецца прыгожай i сумнай, але Джанатан, пачуўшы яе, засмяяўся i сказаў:
- Ведаеш, Сухарык, калi-небудзь ты прыляцiш да мяне. З Наджыялы. Дык, калi ласка, не забудзься сесцi тут, на падаконнiк, як беласнежны галубок, добра?
Я пачаў кашляць, ён прыўзняў мяне, паклаў маю галаву сабе на каленi i пачаў напяваць:
- Мой маленькi Сухарык, я ведаю, дарагi,
Што твая душа - тут, яна хоча
Адпачыць на маiх руках...
З таго часу я пачаў думаць - як я буду ў Наджыяле адзiн, без Джанатана? Навошта мне будуць усе легенды i казкi, калi побач не будзе яго.
- Я не хачу адыходзiць туды, - сказаў я i заплакаў. - Я хачу быць з табой, Джанатан.
- I я неўзабаве прыйду ў Наджыялу, разумееш? Толькi крыху пазней, - сказаў Джанатан.
- Ага, крыху пазней. А калi ты пражывеш да дзевяноста гадоў, тады як? I я ўвесь гэты час буду адзiн?