Читать «Страсці па Аўдзею» онлайн - страница 3
Уладзімір Бутрамееў
Першы мужык. Дык яно… Нядобра гэтак…
Другі мужык. Ты ў царкву прыйшоў? Я табе сказаў — зраблю. Хто б другі не прадаў, а я прадам. А астатняе — не твая справа. Мне кума — яна жонцы старшыні сельсавета траюрадная — гаварыла.
Першы мужык. Ды ну? Не, я не пайду. Ідзі адзін, я тут пачакаю.
Другі мужык
Абодва падыходзяць да стала. Першы мужык трымаецца крыху ззаду. Аўдзей падымае галаву.
Дзень добры, Аўдзей Усцінавіч!
Другі мужык здымае шапку, кланяецца, усміхаецца, першы стаіць збоку.
Аўдзей. Чаго трэба?
Другі мужык. Справа да цябе, Аўдзей Усцінавіч.
Аўдзей
Другі мужык. Ага, Аўдзей Усцінавіч, я адразу казаў — гэта толькі да Аўдзея Усцінавіча, толькі ён і зможа. Сваяк мой, далёкі, па жонцы
Аўдзей. Вы што, сюды яе прывезлі?
Другі мужык. Ага! Я кажу: толькі Аўдзей Усцінавіч, бо гаспадар
Аўдзей. Вось таму, што я гаспадар, малатарню ў цябе купляць не буду.
Другі мужык
Аўдзей
Другі мужык
Аўдзей. Дарэмна ты пёрся да мяне са сваёй малатарняй. Сапраўдны гаспадар з ашуканцам звязвацца не будзе. Ды я і сам ведаю, добрай малатарні на нашай акрузе ні ў кога няма.
Другі мужык. Здалёк чалавек прыехаў, з-пад Мсціслаўля, павер, Аўдзей Усцінавіч, а малатарня…
Аўдзей. Зразумела, што за малатарня, калі павёз прадаваць далей ад сваіх месцаў, у нашу глуш. Думаеш, тут дурні? Не ведаюць?
Аўдзей падымаецца з-за стала і падыходзіць да першага мужыка, але другі хуценька становіцца паміж імі.
Другі мужык. Выпадак гэты — нельга дома прадаваць. Выязджае ён, уся вёска супраць яго па злабе — бо ці ж любіць галота хазяіна. Як жа ім прадаваць добрую рэч, малатарня ў яго — золата. Чыстае золата, яй-бо! Вось ён і кажа — не прадам нікому са сваіх, лепш у рэчку ўкіну, а не прадам! Прывёз да мяне — за палавіну прадай, — я і падумаў, хто, як ні Аўдзей Усцінавіч, усе ж наўкола — галота. Калі ўжо такі выпадак — за палавіну!
Аўдзей
Другі мужык. Хе-хе-хе, Аўдзей Усцінавіч, яно-то гэтак, праўда твая, а толькі малатарня добрая! I чалавека я прывёў вартага, гаспадар. Гэта не я. Што я? Аб мяне і ногі выцерці можна… А — хе-хе-хе — малатарня добрая!