Читать «Паляванне ў райскай даліне» онлайн - страница 6

Алесь Разанаў

І адчуваем, хвалюючыся, што з імі нас звязвае тайнае падабенства, бы некалі, напачатку, калі Бог тварыў свет, мы былі гэтаксама рэчамі і будзем некалі зноў.

Усё, чым багаты мы, — гэта рэчы, і ўсё, перад чым мы аказваемся багамі, — яны.

Мы адыходзім далей.

Але застаюцца ў вітрынах рэчы, а ў рэчах — мы.

Нож з драўлянымі тронкамі

І вось, бутэлькі з віном і гарэлкай, якія я здолеў здабыць на вакзале ў краме, кудысьці зніклі.

Толькі ў самым кутку каморы сярод папяровых падраных абгортак знаходжу адну з вузлаватага белага шкла бутэльку і доўгі, з драўлянымі тронкамі, нож.

Мяне апаноўвае злосць і роспач: «Ну, я ж яму пакажу! Ён і сюды дабраўся, стары мой п'яніца-бацька...» І па гарачых слядах я кідаюся яго шукаць.

Ён ляжыць у пакоі, на сваім ложку, на якім потым памрэ, і калі я замахваюся на яго нажом, заўважаю яго спакойны і ўсмешлівы позірк, у якім тлее нейкі інакшы, чым я разумею, сэнс.

Ён не баіцца нажа, яго нават, здаецца, цешыць, што я спрабую яму перашкодзіць памерці сваёю смерцю і як бы бяру яе на сябе...

Я спахапляюся: Божа, што я раблю, з кім змагаюся, каго караю?!. Мы апаілі жыццё віном і гарэлкай сваіх пачуццяў і самі сп'янелі і, п'яныя, гаспадарым, адстойваем сваю праўду, выносім прысуды...

Я апускаю паволі руку, узнесеную над бацькам, і пакідаю бацьку ўсё, што маю з сабой: з драўлянымі чорнымі тронкамі нож і не ўзятую ім з вузлаватага белага шкла бутэльку,

і пакідаю бацьку ягоную смерць.

Дарожныя знакі

Мы на шляхах: з рэчаіснасці, дзе ўсё змяняецца то паступова, то раптам, у рэчаіснасць, якая прыцягвае нашу бязмоўную і невідушчую ўвагу, нібы магнітную стрэлку полюс, і ў абсязе якой мы робімся тымі, кім ёсць.

Мы паміраем на ноч, але не належым ночы,

уваскрасаем на дзень, але не належым дню.

Нашы малыя жыцці і нашы малым смерці выводзяць нас у наступнасць, дзе мы адчуваем-распазнаёмся, што мы тут ужо былі.

Як рухаецца па складах і па словах увага, каб прачытаць урэшце завершаны сказ, гэтак чытаем бесперастанку мы самі сябе, і як важна пры гэтым не схібіць, не зблытацца, не запнуцца, а ўсё прачытаць па парадку і цалкам засвоіць нам скіраваны змест.

З глыбіняў вякоў узнікаюць і зноўку знікаюць дарожныя знакі — людзі, што сустракаюцца нам на нашых шляхах.

ПАЭМЫ

Паэма пагашаных люстэрак Мы гуляем у хованкі: сховы. Небяспечныя хлеб, вада. Праз парушаныя асновы прабіваецца лебяда. Як зіхцела жыццю звышмэта!.. Лета, чорнае ад пакут. Кожны кут абшукаю: дзе ты?!. Адгукаецца водгук: тут. Ношка цяжкая ураджаю. Нерухома стаяць сады. Хто каго з нас апераджае? Быццам веды — вядуць сляды. Асляпляльны дарунак боскі: не ўмясцілі календары. Сустракаюць пустыя вёскі, абязлюднелыя двары. Што вам згадваецца, раздарожжы? Што вы памятаеце, платы? Зазіраю ў люстэркі: можа, у якім засталася ты?!. Успаміны тлумачаць нешта, прагнуць будучыняю ўзысці. Каб успомніць цябе дарэшты, мушу зноўку цябе знайсці. То зацягваючыся імглою, то квітнеючы ззяннем, бярог свет свае таямніцы: малое — дарагое: ў найменшым — Бог. Расшчапіліся раптам хвілі — i адкрылася бездань сама. Мы з табою жыццё хвалілі. Без цябе мне жыцця няма. Кім былі, больш ужо не будзем, Толькі хмурнаю талакой знерухомелі стоды ў бязлюддзі, ўдалеч цягнучыся рукой. Мы жывілі ix: нашы творы, ушаноўвалі кагадзе. Але зрушылася прастора: тут — яны, ты — не кажаш — дзе. Што сабралася ў выніку — ў ношцы? Прысвячалі сябе, хто як мог, мы наступнасці. Пераможца — выракаюся перамог. Толькі б ты адшукалася — ў святы перайначаліся б часы... Уваходжу, вандроўца, ў хаты: ціша, змоўклыя га л асы. Тут жылі: ростань сніла сустрэчы. Без цябе — быццам птушцы без крыл. На фіранкі, на кнігі, рэчы асядае паволі пыл. Засяваўся насеннем скону (хлеб — гарчэча) спрадвечны аблог. Бы люстэркі, вісяць іконы, у іконах — распяты Бог. Па мяжы, што няўзнак дзяліла (што — ўнутры, што — знадворку) свет, бы па лініі небасхілу, я іду за табою ўслед. Ты ўзышла з маіх сноў: нявеста — каб не быў аніколі сам,— блаславёная скрытым зместам. Каб адкрыўся — карцела снам. I карцела лязу калізій ўцяцца ў думку i ў пачуццё. Homo sum — у Чырвонай кнізе прачытаю сваё жыццё. Бог пагібелі i ратунку таясамны. A крокаў шмат. Разыдуся па ўсіх кірунках. Сад, адняты ад птушанят. Што рабілі — тое губілі. Час, як рэчка, ў нябыт уцёк. Экскаватары, аўтамабілі пазакопваліся ў пясок. Кадры колішняй кінастужкі — нейчы спраўджваючы загад, паляцелі ў наступнасць птушкі... Не знаходзяць шляхоў назад. Ты была мне вяха i мерка. Даўніх воблікаў чарада. У пагашаныя люстэркі углядаецца лебяда. Узыходзілі знакі долі у няспынных жніве-сяўбе. Я табе аддаваў — не здолеў, каб аддаць назусім — сябе. Выгаворвалася ў гаворках незвычайнае. З-пад рукі мы ўглядаліся ўдаль... На ўзгорках крылы ўзмахваюць: ветракі. Голас нейчы ў бязлюддзі плача. Удыхаюцца сквар, імжа. Ты бліжэй да мяне, чым бачу. Перайшлася няўзнак мяжа. Мы з табою адзінаверцы. Будзь маёй назусім — прашу. Цела мёртвага Бога ў сэрцы: не памёршы — не ўваскрашу. О як лета цвіло!.. Ў абалонцы вокамгненнага міражу над зямлёю згарэла сонца. Цень, адкінуты на мяжу. Паэма парушанай мяжы На стол насцелем карту — не абрус. Мінулае адсутнічала. Страты загойваліся самі. У хаўрус нас аб'яднаюць нетры інтэрната. Час рухаўся то ўраз, то пакрысе. Каб гартавацца, варта быць са сталі. У вокнах дом: у ім жылі мы ўсе. А па-за домам дрэвы падрасталі. Пакоі ўсцяж: тут вучымся і спім і сілу падначальваем бяссіллю. А не хапіла, з вокнамі, усім — нас, чатырох, у цёмным пасялілі. Чатыры ложкі, тумбачкі ля сцен, стол пасярод ды крэслы, ды ў зеніце гарэла блякла лямпачка: ўзамен адсутных сонцаў. Скажуць: «Пажывіце». Адмежавала новае жытло нас раптам ад знаёмага наўколля. І разам з намі ў поцемкі ўвайшло, чым самі не былі яшчэ ніколі. Што разумелі — мучылася. Свет быў па за намі, быццам чыйсьці досвед. Як з ім з'яднацца? Кімсьці неўпрыкмет — ці дзень, ці ноч — над намі вёўся дослед. Казаў настаўнік: «Зло й дабро — адно. Каб не памерці — мусім мець дзве веры». А думка апускалася на дно і адчыняла ў невядомасць дзверы. Знікалі межы: думаем? ці спім? ці снім сябе? Той самы — не мінае, не настае: у нас — ён, мы — у ім: час, што прыкмет і воблікаў не мае. Здзяйсняючы таемную імшу — прашамацяць то шоргаты, то ўзмахі, — нас працямнялі, джалячы душу, нібы рэнтгены — ўражваючы — жахі. Ляжаў на ложку, быццам нежывы, адлучаны — было нібы чужое — не варухнуцца — з ног да галавы — ад цела невядомаю мяжою. Што з намі адбываецца? Плюсы змяняліся на мінусы. Спадсподу, прабіўшыся, гучалі галасы: адны — пра з'езд, другія — пра свабоду. О колькі ў свеце белым адрасоў, размешчаных усцяж, па небасхіле!.. Мы думкай зазіралі ў вокны слоў, а іх, каб іх не чулі мы, глушылі. Калі мы ў згодзе — мы — учатырох. Калі ў нязгодзе — нас чатыры чвэрці. Сціраў змрок межы, ды ніяк не мог мяжу, што ўсіх адрознівала, сцерці. Вачамі іншых бачыў, хто я сам. З завучаных здабыткаў, быццам з клеткі, я вырываўся. Абяцалі снам, што будуць бачыць праўду толькі, сведкі. Душа жадала шчасця і пакут, каб вырвацца з надзённасці жабрачай у новы час. Ды сведчылі: я — тут, — ці дзень, ці ноч, чыесьці справаздачы. У невядомасць творачы прарыў, гарачай думкай набракалі словы: такіх яшчэ ніхто не гаварыў... У цемры — час, а цёмнае — часова. Казаў настаўнік: «Зло, а перамнож — і з'явіцца дабро. Сусвет адзіны: мы — ў ім, і ў нас — ён». Усміхаўся нож, чакаючы прызначанай гадзіны. Сталелі дрэвы ў карані і ў ствол. Навошта знацца з доляю нявартай? Учатырох — пасланая на стол — сцярожка нахіляліся над карткай. Так многа межаў!.. Вастрыё нажа паказвала магчымасці. Прыязна нас клікаў свет. Ды ёсць адна мяжа: пакуль не перайшлі яе — мы вязні. Кароткае задоўжвалася. Ўрок, прыдуманы знарок, каб не ляцела душа, як птушка, паглыбляў у змрок. На сцены наштурхаўвалася цела. Скіроўваўся ў сябе і зрок, і слых. У будучыню клікаў голас чыйсьці і патанаў у воплесках. Па ўсіх тужыла недасягнутае выйсце. Канчаўся з'езд. Пад зрэбнаю карой бруіліся разбуджаныя сокі. Змянялася адна пара другой. Мы — не другія. Мы здзяйснялі ўцёкі. Туды, туды — дзе ззяе небасхіл, дзе беды раствараюцца без следу, дзе сіла не адлучана ад сіл, жыццё — ад жыццяў, дзе не хлусяць веды... Што сталася і не — як спарышы. Цяжар будучыя крылы. Калі змаўкалі ў свеце і ў душы усе гаворкі — цемра гаварыла. І ведаў я: вясною ці зімой — з усіх абмежаванняў, нібы з ямін, расці належыць. Сутнасці самой усе здаём усё жыццё экзамен. Што цяжыла, спадзе, нібы рызман. Я паўтару, што ўведаю, ўсім чвэрцям: не сведчы крыва, не ўваходзь у зман, не прысягай багам, — каб не памерці. Нас, распазнаных джаламі жуды, нацэленых на подзвіг невядомы, расселяць па адным — каго — куды. А мне парадзяць: «Ты ідзі дадому Бы хто кране патайную струну — з душою загавораць парушэнні. Ў чатыры столкі карту я згарну, нож пакладу, ўсміхнуўшыся, ў кішэню. Не рупячыся, колькі дзе гадзін, жыццём з'яднаны, быццам рэкі з морам, з тым часам, што не дзеліцца, адзін пайду па апусцелым калідоры. Кім стаў ужо? Кім яшчэ мушу стаць? Нязведаная будучыня кліча. І будуць доўга ў вокнах пагасаць – смуткуючы — знаёмыя абліччы. Паэма чырвоных вяровак Жаўцела лотаць. Вецер ею пах, і хваляваў, і вабіў у вандроўкі, і абяцаў, што там... А на слупах вагаліся чырвоныя вяроўкі. Замкнёны ў год зламаўся краявід і паказаў таемнае. На зломе увасабляўся тварамі нябыт і ўсё наўкол, кім ёсць яно, знаёміў. На часткі — шмат: распалася шкала. Чаго хто варт? — пыталіся тавары. Наступнасць адступалася. З-за шкла глядзелі перакуленыя твары. Далёкае і блізкае ўпрытык і ломячы сустрэчаю значэнні, сыходзіліся: позірк не прывык і вынаходзіў розум тлумачэнні. Рос недарод. Стаяў квадратны год: стагоддзі абаперліся — падрубы. На ўсіх пляцах аб'яўлены ўзыход вёў патаемна у глыбіні згубы. Мяне спынялі: нельга нацянькі. Аблытаны чырвонымі сцяжкамі, я жыў нідзе, нікому. Пацукі адважна верашчалі за мяшкамі. Сціскалася прастора, як сіло. Час абяцаў: не пашкадуе плёну. Употайкі — пакуль не рассвіло — усе наўкол закопвалі імёны. Каб разам быць: відушчы ці сляпы — ніхто не можа мець з жыцця карысці. А рассвіце — падымуцца слупы. Мы пра нябёсы марылі калісьці. Свае імёны: аддзялялі — кроў. Ёсць я і ты. Але ты плачаш з жалю. Парадкавыя твары ў нумароў. Чаго хто варт — па іх распазнавалі. Не тоячы ні радасці, ні слёз, ты мной жыла. І лотаць — для адвару. Ёсць ты і я, а паміж намі — лбе, і ў лесу пераменлівыя твары. Акрэсліваўся ўчынкамі. Цякло жыццё далей. Я прыпыняўся нечым. І краявід накрэсліваў на шкло: каб ён застаўся — вечнае нявечыў. Страх краўся ўслед. Хаваў, як запавет, імя свае ўнутры сябе. Вяснова мне не цвісці, як лотаці. Паэт агучваў перакуленыя словы. Пакінуты разгляду і суду: пад нумарамі вартасці і вады,— я з сутнасцю аднойчы супаду. А пацукі захоплівалі ўладу. Ашукваецца розум спадцішка. Пасылкі назапашаны ў каморах. Хто ні ішоў — твар унутры мяшка: павыгрызаны дзіркі ў некаторых. Пытаўся: хто вы? Быў адказ: мільён. Знадворны плот з унутранага плота ўзнікаў і паўтараўся. Плен — палон, калі ён аддзяляе ад палёту. Хто вёў — спыняў. Пад позіркам касым дзялілася, што ёсць, на шмат і мала. А што было ўнутры — на дзіва ўсім,— нібыта не было яго, маўчала. Наўкол казалі: «Радуемся дню». Не ведалі: пахмуры альбо зыркі, ён у вяроўках — нібы ўвышыню, скруціўшыся, выцягваліся дзіркі. Шукаў цябе. Мо адгукнешся, мо?.. Мяшкі — каб ашукаць: ад недароду. І сам змаўкаў: мо спраўдзіцца само?.. Ратунак абяцалі перашкоды. Не гэткія, ці ўспомнімся: свае. Адбіткі з твару — можна кратаць: блізка. Каб разам быць — душа не пазнае. Дзе ты, дзе я — знаходзілі па спіску. Цікавіліся: нумар — для арэн. І цікавалі: радуюся сховам. І быў адзіны змест у перамен: як апынуцца ў целе пацуковым. Упісаныя ў пляц, нібы ў квадрат, у век наступны слаліся пасылкі. Утоптваючы грунт, ішоў атрад. Патыліцы прадбачылі памылкі. Я мыюся слатою і жарствой. Зламаны год — ці змыюцца пячаткі, накрэсленыя ім? Я ўжо не той, кім краявіду бачыўся спачатку. Сам перашкодай стаўшы насланню, я перашкоду адсланю вачыма, каб хоць здалёк убачыць светлыню — дзе апынуся некалі — айчыны. Страх адступаўся. Вецер ёю пах: каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць, усходзіла ў дзіравых чарапах, паволі распускаючыся, лотаць.