Читать «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» онлайн - страница 271

Васіль Быкаў

Друкуецца паводле: Зб. тв.: У 6 т. Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. Т. 6. Там жа пазначаны год напісання — 1972.

У Архіве В. Быкава захоўваецца два машынапісы апавядання памерам 7 і 5 старонак кожны (першы — з аўтарскімі праўкамі, другі, ужо выпраўлены, без заканчэння), якія дазваляюць прасачыць тыя праўкі, якія былі зроблены аўтарам падчас падрыхтоўкі апошняга прыжыццёвага выдання (публікацыя ў «ЛіМе» адпавядае ранейшай рэдакцыі):

Стар. 416. …густа цямнеўся хвойнікам. — У ранейшай рэдакцыі далей ішло: «Трошкі вышэй па рацэ фыркалагрукатала іржавая аграмадзіна землечарпалкі, што ўвесь доўгі дзень цягала з рачнога дна мокрыя кучы жвіру. Але баржа яму, відаць, не замінала».

Стар. 417. …не звярталі на яго ўвагі. — У ранейшай рэдакцыі далей ішло: «Яны ўжо ведалі, што цяпер ён будзе да змроку паныла ўзірацца ў тое месца на беразе, дзе з маладога хвайнічку збягала да ракі сцяжынка і дзе гойдаліся на раскалыханых „казанкаю“ хвалях дзве прымкнёныя да камяня лодкі. Там быў лясны перавоз, але людзей амаль ніколі не было відаць; лодкамі, апроч леснікоў, відаць, мала хто карыстаўся».

Стар. 419. …не ўчуў няласкавых слоў Каламійца. — У ранейшай рэдакцыі далей ішло: «Каламіец тым часам звыклай рукой закінуў у ваду яшчэ дзве або тры донкі, уваткнуў у бераг кароткія, з малюсенькімі званкамі вудзільны».

Стар. 419. …аж прыбягае Цімка. — У ранейшай рэдакцыі — Алесь.

Стар. 420. …зышоў з таго берага. — У ранейшай рэдакцыі далей ішло: «Стары ўвачавідкі абвяў, азмрачнеў яшчэ болей, увесь зацяўся ў сабе. Напэўна, унутры ў ім было нешта такое, што надоўга скавала яго нерухомасцю і нематой».

Стар. 420. Стары маўчаў, як глухі. — У ранейшай рэдакцыі: «Стары маўчаў, як аглух».

Сяргей Шапран

Примечания

1

Марш, быдла!

2

Паднiмайся, жыва!

3

Устаць! Наперад!

4

Забiў, i добра!

5

А можа ён не вiноўны? Навошта так люта?

6

Больш забiтых — менш жывых, так патрабуе фюрар! А ты маўчы, Лорэнц!

7

Дык распраўся i з iм!

8

Ты з глузду з’ехаў, цывiльная карова! Каго ж мы тады прывядзём да пана оберштурмфюрара? У вайсковай справе трэба думаць — i куды больш, чым за кнiгамi!

9

Прывал!

10

Глядзi ты, з глузду з’ехаў!

11

Ота, пакiнь яго ў спакоi! Ён жа не здолее iсцi, i нам прыйдзецца цягнуць яго, як мяшок.

12

Што здарылася? (ням., зноска рэд.)