Читать «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 9» онлайн - страница 366

Васіль Быкаў

У Дзяржкамітэце Савета Міністраў БССР па кінематаграфіі сцэнарый не зацвярджаўся, але па просьбе Л. Мартынюка быў дасланы на кансультацыю ў Галоўнае ўпраўленне мастацкай кінематаграфіі. Далейшыя перыпетыі яго лёсу былі вядомыя мастацкаму савету «Беларусьфільма» са слоў С. Скварцова: «Второй вариант сценария был наиболее близок к тому, что написал Быков. Он был утвержден коллегией. Он был запрещен нашим Комитетом и потом направлен в Москву. Там его утвердили и дали на него деньги. Замечания знает только Мартынюк». Л. Мартынюк сапраўды ведаў пра заўвагі Масквы, бо быў знаёмы з лістом намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення мастацкай кінематаграфіі Камітэта па кінематаграфіі пры Савеце Міністраў СССР І. Кокаравай і члена сцэнарнай рэдкалегіі Галоўнага ўпраўлення Т. Юрэневай, якія пісалі старшыні Дзяржкамітэта Савета Міністраў БССР па кінематаграфіі Б. Паўлёнку: