Не верце ні лёсткам, ні брэху,Шануйце душу ў праваце.I мёртвым — будзьце для грэху,Жывымі — для Бога, ў Хрысце.Нячыстыя думкі і целаРыхтуюць цямніцу душы.Зняверцу распуста ўсыцелаI горне, і шэпча: — Грашы!Завершыць труна прастакутаКрывыя дарогі жыцця.Душа да пакуты прыкута,Заложніца веры — дзіця.
* * *
I сашчэпіць нячысцік зеўры,I ўтравее сцяжына зла.Дык адкіньма ўбок справы цемры,Апранемся ў зброю святла.Справы цемры — цёмныя справы,Хто бярэцца за іх — тамуНапаткаецца лес каравыI маною ўцемніць думу.На святле крамянее голле,На святло спадзяецца тло.Як начлежнік цяпельца ў полі,Свет хавае ў вачах святло.
* * *
Азёры ніяк не развесці вінамі —Слабое віно любое.Нікому нічога не будзьце віннымі,Апроч узаемнай любові.Дзяліцеся ласкі нячэрствай скібкаю,Вы — госці ў гэтым застоллі.I ваша жыццё, як лучына скіпкая,Не ўгрэе нябеснай столі.Прыйшлі, каб пайсці са сваёй таемнасцю.Рухавы туман растане.Дык хоць саміх сябе ўзаемнасцюСагрэйце на развітанне.
* * *
Потым прыходзіць туга-парадніца,Астывае запал гарачы.Радуйцеся з тымі, хто радуецца,І плачце з тымі, хто плача.Хмарнасцю і весялосць закрэсліцца,I куццёю зробіцца груца.Надзея — роспачы хрэсніца —Да блакіту будзе гарнуцца.Ветру дадзена поле выблукаць,Плугу сказана гнаць разоры.Небу плакаць — вачэй не выплакаць:I праз хмары смяюцца зоры.
* * *
Дораг цень свой кожнаму дрэву,Покуль ствол яго не струхнеў.Упірлівасцю на дзень гневуСам сабе ты збіраеш гнеў.I абрынецца гнеў ГасподніЛя апошняй твае вярсты.Будзе страх, як убор ісподні,Палатнець на табе, як ты.Загарыцца лісток барвяныНедзе ля нахмураных хмар.I за гнеў, табой назбіраны,Атрымаеш, як сам ліхвяр.
* * *
Покуль пчол рупатлівых гуд не астыг,Паўнавока смяяцца сотам.Бог у непаслушэнстве замкнуў усіх,Каб усіх памілаваць потым.Паслушэнства ад подслуху неба йдзе.Напачатку трэба самомуПакіпець у бядзе, астыць у вадзеI з чужымі прыбіцца дадому.I на момант забыцца на вечны лёх,I на мох, над глухой шгітою,I пачуць, як душу адмыкае Бог,Напаўняючы мілатою.
* * *
Хоць прысак у прыцемку не атух,Халаднавата вуголлям галодным.У незнаёмай мове моліцца дух,Але застаецца розум халодным.Халаднавата сэрцу ў мове чужой,Нібыта ў неасвечаным храме,Што поўніцца неабжытай імжойI неўсвядомленымі дарамі.Малітва на матчынай мове аднаГоспаду, зорам і ніцым лозам —Усім зразумела будзе да дна,I ўсцешыць, і разварушыць розум.
* * *
Спрадвечнасць не вымяраюць гадамі.На небе трава забыцця не расце.Бо як паміраюць усе ў Адаме,Ажываюць гэтак усе ў Хрысце.За грэх, што пайшоў ад Адама й Евы,Нясе пакуту зямная плоць.I як мяняюць убор свой дрэвы,Мяняе паству сваю Гасподзь.I адпаведна кожнаму ў чаруРабу й анёлу — нальецца ўшчэрцьНа тым Судзе, што вызначыць кару.Апошні вораг знішчыцца — смерць.
* * *
Святло аж лілося ў Тварца з вачэй,Ён свет тварыў, маладзілася праца.Гарэлі іскрынкі святла зырчэй,Ляцелі, каб зоркамі ў небе стацца.I зоркі, як пчолы ў вуллі, загулі,Аж зазвінелі далёкія высі.I Бог загадаў ім свяціць зямлі,Сабраў у сузор’і, каб не разбрыліся.I светлага клопату ўсім стае,I часу — любой праявіцца праяве.У кожнага неба сузор’і свае,Бо зорка ад зоркі розніцца ў славе.
* * *
Каму салодка і ў палыне,За кім кульгае нуда старая.Хто скупа сее, той скупа жне,Хто шчодра сее, шчодра збірае.Аддай усё, што ёсць у цябе,Раллі — суботы, гонам — нядзелі.Старайся раніцай у сяўбе,Хай рунню рупнасць умаладзее.Світанка певень свой цень здзяўбе,Зляціць маркота зязюляй шэрай.Паўторыць шчодрасць сама сябе,І шчыры колас нальецца верай.
* * *
Не азірайся на свет варожаНа мяжы віднаты і мжы.Хай жа зло цябе не пераможа,Ты дабром яго перамажы.Як сцішаюць ядзейшым ядам,Лом пускае трухлядзь на злом.І нутро ўледзяніць паглядамЗло, якое адолееш злом.Роспач кружыць, як тая каня,Што адводзіць страх ад гнязда.Не баіцца дабро знікання,Не мутнее ў крыніцы вада.
* * *
Кожны лёсу дагадзіць стараецца,Хто душой, хто праўдай, хто маной,Ну а лёс штовечара, штораніцыНадзяляе кожнага віной.I віна ўвасобіцца, ўваблічыццаУ людзей, у птушак, у звяроў.Кожнаму ягоны грэх залічыццаЗа ваду — вадой, крывёй — за кроў.Даўца лесу за змірэнне ўлежнаеВыстудзіць лянотніка ў вятрах.Аддавайце кожнаму належнаеАдпаведна: мыта, гонар, страх.
* * *
I калі аб крэмень спатыкнецца крэсіва,Дык і вогнішча наесць валлё.Бо калі рашчына святая, дык і месіва,I калі корань свят, — дык і галлё.У дзяжы душы хлеб надзённы замесіцца —На дарогу будуць праснакі.Бо дарогу, як ад сонца да месяца,Ад святла да тхла б’юць хадакі.Без людзей жыццё — галлё бязлістае,Ліст не увесь суравеі змялі.I святому галлю цяжка выстаяць,Кораню не згубіцца ў зямлі.
* * *
I адплыве ад берага спагады,Да берага душы прыстаўшы, човен.I будзе смутак на ўспамін багаты,Вярнуўшыся з нябесных перамовін.На дне чаўна заб’ецца рыба страху3 вачыма, як у маладжавых зорак.I стане ранічна зямному гмаху,I недзе зоймецца лагодай золак.Луг памяне атаваю пакошу,Параскашуецца прадвесце ў спеве.Нясіце, як сваю, чужую ношу,Няхай не зойдзе сонца ў вашым гневе.
* * *
Адна ў небыццё і ў быццё дарога.Усе мы жывём пад прыглядам Божым.Бо мы не прынеслі на свет нічогаI вынесці, значыць, нічога не можам.Не ўсыціць чэрава ненажэрца.Вачэй не засціць зайздросным совам.Не срэбра шчырае — шчырае словаГалоўны скарб наш у свеце часовым.А вынесці можам на развітаннеЗа ўсё, што было да душы, да смаку,За доўгаспрыянне і спачуваннеМы вынесці можам жыццю падзяку.
* * *
Калоссе араллю скасоўвае,Маланка змоўклы кут высвечвае.Бо ўсё відочнае — часовае,А невідочнае ўсё — вечнае.У светлыні няма характару,I цемя ў цяжкай цемры кволае.I нельга вызначыць каратаміКаменне жорнаў крутаколае.I мройліва аднойчы ўроіцца,Што небам нам наслана ў спадчыну,Асвечана Святою Тройцаю,Бо ходзім верай, а не бачаннем.
* * *
Да дня бяжыць прывітаць дзяннікПад самы ганак сцежка крывая.Трэба, каб земляроб-працавікПершы пакаштаваў караваю.Ён вешаў сявеныку — радню кулюНа рог маладзіку-светласеюI на заснежаную араллюВадзіў басанож надзею.Надзеяй жыве земляроб, хлебараб,У рабстве надзённага хлеба.I Бога не просіць, з рабства кабНа волю выпусціў. Сведкаю неба.
* * *
Валоў ацішаюць ярмом і пашамі.Касмата дажджы прарастаюць травою.Хадзіце роўна нагамі вашымі,Каб не спанталычылася крывое,А каб направілася пашанаю,Каб светла хацела цягнуцца ў вышыні.Паклаўшы пад бок аблачыну зляжаную,Сніць гром, што бяжыць па роўнай сцяжыне.Раўняюць гарбаты загон баронамі.Рабіна гронамі спёку трымае.3 абсягамі рэха, як роўнае з роўнымі.Нядоўга смяецца дарога крывая.
* * *
У зацьменне свядомасціСонца йдзе паступова.Бо куды невядома йсці —Разгубілася слова.Лжэпрарокі хімерныя,Сатана натуральны.Лжэпрарокам паверылі,Сатане патуралі.I ад праўды адвернуцца,Каб вярнуцца да казак.Душа-аднаверніцаСпоўніць свой абавязак.
* * *
Пакіне адчаю жаццёІржавы іржэўнік ад сутак.Прылашчы цяплей жыццё,Каб смутак не множыў смутак.Блакіт падапруць стажкі,Дзе звянуць і зёлкі, й травы.У смутку хатуль цяжкі,У радасці мех дзіравы.Пустая стыне павець,Няцесна восені ў клеці.I нельга душу сагрэцьУ гэтым халодным свеце.
* * *
Самоту ўзаруць домыслу лемяшы.Хай рызыка вас вьшрабоўвае.Надзею майце, як якар душы,Каб не захлынулі вас хвалі жыццёвыя.Вяжыце на руме трывання плыты,Каб з прорвы нявер’я выплысці.Карэц нябеснае мілатыПрыміце ў пакорлівай сціпласці.Пакуль ваш позірк не прывяліУ цемнач сцяжыны рупныя,Жывеце, як першы раз на зямлі,Шануючы час, бо дні падступныя.
* * *
He схаваць берагі асацэ.Глухне храм без малебна.Не можа вока сказаць руцэ:— Ты мне не патрэбна.На тое й вока, каб мераць даль,Рука — каб рукацца.Набягае калючай слязою жаль.Мазалём плоціць праца.Прызнае меліну глыбіня.Сцюжай грэбуе спёка.Ад парушыння, ад насланняДаланя засланяе вока.
* * *
Пражэрліваму ашчэруСвой голад не давярайце.Збіраючыся на вячэру,Адно аднаго чакайце.Свой голад не ашукаеГалодная ваша вера,Адно гамана людскаяРасквокчацца, як цяцера.У хатцы, а не ў палацыСмялее жабрачая лера.I можа апошняй стаццаМаўклівістая вячэра.