Читать «Хто смяецца апошнім» онлайн - страница 35
Кандрат Крапіва
Зіна. Які жах! Ён звар'яцеў!
Гарлахвацкі. Ха-ха-ха… Здорава ж я вас разыграў!
Туляга
Гарлахвацкі. Даклад жа я чытаў не свой, а вось гэтага дзянікінца.
Чарнавус. Што такое?
Зёлкін. Я так і думаў! Не можа быць, каб вы, Аляксандра Пятровіч, такую бязглуздзіцу напісалі.
Туляга. Таварыш Левановіч, гэта ж выходзіць зусім наадварот. Выходзіць, што я…
Левановіч. Не хвалюйцеся, таварышы. Я ведаю, што гэта не яго даклад.
Гарлахвацкі
Левановіч. Я яшэ не гэта ведаю. Я ведаю, як вы спрабавалі разлажыць на Украіне адзін наркамат. Вам гэта не ўдалося. I тады вашы прыяцелі перакінулі вас сюды з фальшывым пасведчаннем. Тут, праводзячы сваю подлую работу, вы ашальмавалі прафесара Чарнавуса, тэрарызавалі таварыша Тулягу…
Гарлахвацкі
Левановіч. Цяпер, таварышы, вам ясна, што гэта за чалавек! Аб ім прыйдзецца пагаварыць заўтра больш грунтоўна.
Нічыпар
Гарлахвацкі
Нічыпар. Я пытаюся, костка вам ужо не патрэбна?
Гарлахвацкі. К чорту!
Нічыпар