Читать «Роднае карэнне» онлайн - страница 15

Максім Гарэцкі

— A не-е, дзед! Чаму ж тады…

— Ку-гу-гу-гу… — загудзела машына, глушачы словы студэнта. За гоні стаяла станцыя, па насыпе бег пасажырскі поезд.

У цёплых, добрых бягучых хатках ехалі людзі, ехалі са сваім горам і радасцю.

— Ча-чах, ча-чах-стук — шпарка дужа грукаталі-чахалі,—чах-чах, ча-чах-стук, — тахалі колы вялікія пад вагонамі.

Падуў ціхі ветрык, заківаў лазу над канаваю і траўку змірную прыдарожную.

«I трыста, чатырыста гадоў назад таксама дуў ён тут, ветрык, і таксама калыхаў-цалаваў траўку сумную і маўклівую… толькі цуда-машыны не было», — памысліў студэнт і замаркоціўся…