Читать «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» онлайн - страница 195

Ян Баршчэўскі

191

Умань — горад на Украіне, дзе ў 1786 г. казацкія атрады Гонты і Жалезняка выразалі ўсё насельніцтва.

192

Трамбецкі Станіслаў (1739–1812) — прыдворны паэт апошняга караля Рэчы Паспалітае Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Пісаў байкі, сатыры, оды, паэмы, панегірыкі. Адзін з самых славутых ягоных твораў — «Сафіеўка».

193

Тракцір — карчма.

194

Залескі Юзаф Багдан (1802–1886) — польскамоўны паэт-рамантык, для якога Украіна і ейны люд сталі прадметам любові і настальгіі.

195

Мальчэўскі Антон (1793–1826) — польскамоўны паэт-рамантык. Паходзіў з Валыні. Аўтар выдадзенае ў 1825 г. паэмы «Марыя», названай ў падтытуле «ўкраінскаю аповесцю».

196

Гашчынскі Севярын (1801–1876) — польскамоўны паэт-рамантык. Родам з Украіны. Самы славуты ягоны твор — паэма «Канёўскі замак», у якой апавядаецца пра часы гайдамаччыны.

197

Падура Тамаш (1801–1871) — польскамоўны і ўкраінскамоўны паэт. Вывучаў і выкарыстоўваў у сваёй творчасці ўкраінскі фальклор.

198

Піятроўскі Канстанцін — польскамоўны паэт і перакладчык. Аўтар выдадзенага ў 1836 г. у Бярдзічаве зборніка вершаваных твораў. Добры сябра Я. Баршчэўскага.

199

Трантоўскі Браніслаў Фердынанд (1808–1869) — папулярны тагачасны філосаф. У сваіх творах выказваў ідэі месіянізму.

200

Быхавец Юзаф (1778–1845) — філосаф і літаратар. У сваіх працах развіваў вучэнне Канта ў духу антрапалагічнага ідэалізму.

201

Бохвіц Фларыян (1794–1856) — філосаф. Выступаў з крытыкаю матэрыялізму і антырэлігійных настрояў. Свае творы выдаваў у Вільні.