Читать «Хрэст на свабоду» онлайн

Пашкевіч Алаіза

Алаіза Пашкевіч

ХРЭСТ НА СВАБОДУ

Хрэст на свабоду

На усходзе красна неба.Нас ня дзівіць – так і трэба!Кроў ракамі льецца ў мора,Салдат гіне там ад гораБез кашулі і бяз хлеба.Нас ня дзівіць – так і трэба!Гоняць сына, гоняць мужа,Мы слухаем цара дужа.З душы б’ецца скарга ў неба,А мы маўчым – так і трэба!Жандар стрэле, казак б’ецца,У народа спіна гнеццаАд налогаў з солі, хлеба,А мы плацім – так і трэба!Ў Пецярбурзе зьмерлі людзі:Ім прашылі куляй грудзі,Бо то зь песьняй і з алтарамПайшлі з папом перад царам.А цар сыпнуў, як бы зь неба,Тысяч куляў – так і трэба.Дурняў хрысьціць на свабоду.Цар навуку даў народу,Паказаў ім, як бы зь неба,Што больш цара не патрэба!Тагды Гапон у грамадуБяжыць, крычыць: «Трэба ладу,Трэба шроту, бомбаў, стрэльбаў,Трэба біць нам гэтых шэльмаў.Трэ злізаць усіх міністраў,Бюракратаў, антыхрыстаў».Чую яшчэ голас з неба,Што цара павесіць трэба!3 той пары Масква, Варшава,Рыга, Вільня, Бак, Лібава,Беларусь, Літва, РасеяГоняць вон цара-зладзея!Народ чуе голас зь неба,Што больш цара не патрэба!Бомба – трах. Сяргей у шматы,Мірскі бяжыць аж дахаты,Цар у страху, сенат млее,Беданосцаў аж хварэе…Кладуць сеткі, каскі, бляхі.Найбольш страшаць – гэта ляхі:Ціха колюць, цэльне стрэляць,Так, як жыта, чарцей мелюць.Народ чуе голас зь неба,Што больш цара не патрэба.

Люты, 1905.

Небывалыя часы

I песьні заціхлі, і сьмеху ня відна,I дзеці старэнькімі сталі.I ноты вясёлы музыкам браць стыдна,Радасны струны парвалі.I фарбы артыстаў смутна рысуюць,I цені ясны зьміраюць.I вершы паэты з жалем рыфмуюць,I сэрцы кроўю сплываюць.

Студзень, 1905

Мора

Не такое цяпер мора,Не такі у хвалях шум:Цяпер бурна, страшна мора!Хваля поўна дзікіх дум.Мора вуглем цяпер стала,Мора з дна цяпер гарыць,Мора скалы пазрывала,Мора хоча горы змыць.Мора злуе, крэпнуць хвілі,Зь дзікім шумам бераг рвуць;Гром грыміць за вёрсты-мілі,З мора брызгі ў неба б’юць.Мейсцам хваля стогнам рыкне,Мейсцам плач сарвецца з губ,Мейсцам бераг болем ікне,Гром грыміць у тысяч труб.Мора зброіцца палкамі,Шум русалак разбудзіў,Запаліўся смок агнямі,Неба чорны гнеў пакрыў.Бог сярчае: злая бураПсуе вельмі сьвяты сон.Б’ецца, рвецца ўся натура,Аж дрыжыць нябесны трон.Трон дрыжыць, ня сьпяць прарокі,Бог склікае сьвяты сход;А там радзяць, што аблокіМусяць штурм пусьціць у ход.Бой пачаўся. Войска БогаЗалпам паліць ў горды хвіль…Мільён згіне, – нова змогаРасьце крэпка праз сто міль.Растуць сілы мора злога,У размаху відзен гарт.Не адступяць войскі Бога…Бой пачаўся не на жарт.Такі бой вякамі жджэцца,Такі бой гігантаў дасьць,Ў такім баю толькі грэцца,Ў такім баю толькі пасьць.

Кастрычнік, 1905

Добрыя весьці

Ах, браце родны, нясуцца весьці,Ўжо граюць маршы там на усходзе,Над кожнай хатай, у кожным мейсцыШчабечуць птушкі нам а свабодзе.Усіх злучыла чароўна слова,Жалезны вобруч скуў нам далонь.I матка сына даць нам гатова,I жонка мужа вышле ў агонь.I дзед старэнькі бяжыць ў дружыну,I ўнучак сьледам дзеда сьпяшыць.Хлопец, абняўшы любу дзяўчыну,На барыкадах сьмела стаіць.Ах, браце, крэпка сіла ў народзе!Добрыя весьці зусюль ідуць,Бо то мільёны разам у згодзеДа лепшай долі сьмела ідуць.Ах, браце, важны момант прыходзіць,Важну ахвяру прыйдзецца даць:На небе сонца шчасьця усходзіць,Толькі патрэбна хмары прагнаць.