Читать «Сумленны ўчынак (на белорусском языке)» онлайн - страница 11
Эрве Базен
Цiкавая падрабязнасць: ранiцай таго ж дня пан дэ Керфаўэ згубiў бумажнiк з гэтымi грашыма на плошчы Iталi. Бумажнiк быў вернуты нейкiм маладым чалавекам, якi адмовiўся ад узнагароды i знiк, не назваўшы нават свайго прозвiшча. Камiсар Цюмань, якому даручана весцi следства, мае сумненне адносна шчырасцi гэтага сумленнага ўчынку, якi мог з'явiцца нагодай для азнаямлення з укладам кватэры..."
- Гэта няпраўда! - бурчаў Ганзаг, абураны скептыцызмам камiсара.
Але восьмая шлянка "перно" колеру маладога лiсця ўжо ўзбуджала ў iм расткi дабрачыннасцi. Пiтво, як звычайна, замест таго каб падвойваць прадметы ў ягоных вачах, падвойвала ягоную душу. Ён апусцiў нос i прачытаў апошнi сказ:
"...Палiцыя шукае гэтага сумленнага чалавека, якi адчыняе дзверы злачынцам".
- Бертран, "крывавую Мэры"! - крыкнуў Ганзаг i на нейкi час зноў адчынiў перад сабой дзверы ў сумленнасць.