Читать «Пясецки» онлайн - страница 82

Неизвестно

Гнаўся за кімсьці ўпарта, доўга, пераскокваючы платы, прабягаючы агаро- ды, сады, вуліцы і завулкі. Адначасова адчуваў, што яго самога праследуюць, што ён знаходзіцца ўсярэдзіне кальца аблавы, якое няўхільна сцягваецца.

«.Каб толькі выйсці з места. да лесу. за мяжу.»

У хворым мозгу віравалі трывожныя думкі.

* * *

Дзверы кватэры насцеж расчыніліся і ўсярэдзіну ступіў маладзён у чор- най скураной куртцы і белай папасе на галаве.

— Рукі ўгору! — кінуў ад парога.

На канапе, ля сцяны, сядзела маці з двума малымі дзецьмі. У прыхадню пазнала госця, які нядаўна быў у іх на вечарынцы і заляцаўся да яе старэйшай дачкі Стэфкі. Не выканала загаду і засмяялася.

— Але ж з пана жартаўнік!

— Не смейся, — змрочна сказаў Забава, — бо застрэлю!

Раптам страх ахапіў жанчыну, якая, пахопліва падымаючы рукі, прагава- рыла плаксіва да дзяцей:

— Дзетанькі, падымайце ручкі ўгору!..

Стэфка была ў суседнім пакоі, у спальні. Нечакана выйшла да іх, несучы ў руках футра.

— Пане, — прамовіла да Забавы, — мы ў хаце зусім не маем грошай. А гэта. маё футра. Найдаражэйшая наша рэч. Вазьмі, пане.

Забава ўзяў адной рукой футра і кінуў яго пад ногі дзяўчыне. Твар меў страшны, запалы, з блукаючым паглядам, звар’яцелыя вочы дзіка блішчэлі.

— Не трэба мне ні золата, ні срэбра! — сказаў з дзіўным, трагічным пафа- сам. — Прашу толькі паказаць мне дарогу за мяжу. А як не. дык пазабіваю вас і сабе кулю ўсаджу.

Дзяўчына вярнулася ў спальню. Праз нейкі момант ён пачуў адтуль лёгкі шоргат. Звярыным інстынктам выпрацаваным за мільёны гадоў, інстынктам дзікуна, якому мінула тысяча гадоў, адным падсвядомым кідком замглёнай думкі ахапіў сітуацыю і зрабіў дакладную выснову: «Уцякае праз акно». Не кінуўся ў спальню, каб схапіць яе ззаду, але выбег праз дзверы, каб адрэзаць ёй дарогу да ўцёкаў.

У глыбіні саду, паміж дрэвамі белай плямай мігацела блузка Стэфкі. Забава стрэліў у тым кірунку з рэвальвера.

Зноў пайшоў углыб ночы і ўглыб вар’яцтва. Вёў яго замглёны інстынкт, які парваў сувязь з розумам. Ягонымі рухамі і ўчынкамі кіравалі нейкія магутныя сілы, што месціліся ў таямнічай глыбіні ягонага мозгу, у той бяздоннай адхлані, якая знаходзіцца за мяжой свядомасці. Арганізм, атручаны алкаголем, адданы на волю хваравітых мрояў, біўся ў зачараваным коле, як начны матыль б’ецца ў промнях лямпы, утвораных хваравіта напятымі нервамі, якія цемрылі розум.

* * *

У кабінеце камісара паліцыі раздаўся званок.

— Камісар. Хто?.. Дзяжурны сяржант?.. З вакзала. Што? Разбойны напад!.. Скураная куртка. так. Чакаць пры тэлефоне. Зараз жа выдам загад.

* * *

Да павятовай камендатуры паліцыі прыбег афіцыянт з рэстарана «Віль- нянка». Быў перапалоханы. Увесь час калаціўся. Не мог перавесці духу. Звяр- нуўся да дзяжурнага сяржанта:

— Пане сяржант!.. Некалькі хвілін таму на наш рэстаран зроблены напад. Нейкі бандыт. Чорная скуранка і белая шапка. Быў усярэдзіне. Іншыя звонку.

* * *

Да следчага аддзялення прычыкільдыкаў шавец. Быў без шапкі; у пера- пэцканай вопратцы, быццам толькі што выпаўз з балота.