Читать «Пясецки» онлайн - страница 76

Неизвестно

— Ведаеш што, Раманку, пойдзем у адно месца? — спытаў мяне Палкоў- нік, які выглядаў зусім цвяроза.

— Гледзячы куды, — адказаў я.

— Да дзяўчат Алеўшчынак.

— Да паненак?.. Паннаў?.. Залежыць, да якіх і праз колькі «а»?

— Сур’ёзна! Гэта вельмі прыстойная сям’я. Ты ўбачыш сам. Я паабяцаў ім абавязкова прывесці цябе...Ты нічым там не будзеш абавязаны. Будзеш з імі... Ну як з прыяцелямі... Натуральна, у пэўных межах...

— Ніякіх межаў не прызнаю — я ўмею іх пераходзіць, — пажартаваў я, — а паннаў люблю толькі такіх, якія пішуць гэтае слова праз тры «н».

— Казаў табе, што баіцца баб, — сказаў Уладзік.

— Баюся баб?! — усхапіўся я з-за стала. — Гайда туды!

— Каб ён толькі скандалу ў іх не ўчыніў, — папярэдзіў Уладзік.

— Не, ён не дужа п’яны, а зрэшты, калі апынецца ў прыстойным тавары- стве, працверазее...

«А як жа,працверазею», — падумаў я.

Неўзабаве мы апынуліся ў кватэры Алеўшчынак, у агромністым цудоў- на ўмэбляваным пакоі. Сустрэлі нас сёстры Алеўшчынкі весела і сардэчна. З п’янай галантнасцю і манернай упэўненасцю ў сабе прывітаўся з кожнай, моцна трасучы іх рукі.

— Рудзінскі! — сказаў я да адной. — Карыга! — сказаў да другой. — Селепов-Молоков! — прадставіўся трэцяй.

Заўважыў на іх тварах тактоўныя ўсмешкі. Палкоўнік і Уладзік на мігах паказвалі ім, што я падпіты. Старэйшая сястра Гэля, высокая сухарлявая шатэнка, пачала са мной гутарку. Яе сёстры Зося і Андзя размаўлялі з Палкоў- нікам і Уладзікам, назіраючы за мной збоку. Я быў злы, што нібы рэдкі звярок выстаўлены напаказ. Ідучы сюды, я намерваўся ўчыніць авантуру, але цяпер мне стала шкада гэтых сімпатычных паненак...

— А мяжу цяжка перайсці? — спытала мяне Гэля.

— Не, калі чалавек можа рухацца.

— А як тая мяжа выглядае? — спытала Андзя, якая зрабіла на мяне ўра- жанне, што яна легкадумніца.

— Як тая мяжа выглядае? — паўтарыў яе пытанне. — Сцежка, дагледжа- ная, жоўтым пясочкам пасыпаная, дрэўцамі абсаджаная. Дождж яе мые, сонца сушыць, вецер падмятае, лес апранае, чырвонаармейцы ботамі націраюць... А дзе яна бяжыць, слупы межавыя навыцяжку стаяць — чэсць аддаюць.

— А камуністычная ідэя хоць часткова прыжылася ці не? — ўпершыню спытала Зося. Я адказаў:

— Ідэі, проша пані, не могуць увайсці ў жыццё, бо тады перастаюць быць ідэямі. Ідэі, мая спадарынька, як кветкі, насоўкі і жанчыны, пасля практыч- нага ўжывання перастаюць быць ідэямі. У большай нават ступені чым яны больш далікатныя, чым жанчыны, насоўкі і кветкі... Не пачуццёвыя, толькі разумовыя...

Адчуў у кампаніі нейкую скаванасць. Вочы Палкоўніка весела бліснулі.

— Моцна сказана! — прамовіў, — і, падаецца мне, шчыра...

Я прамаўчаў. Раптам перад маімі вачыма паўсталі абліччы расстраляных: Кастуська, Алеся і Часлава. Тады я сказаў:

— Нават самыя лепшыя ідэі ў руках людзей подлых становяцца сродкам да забойства. А такія, для ўмацавання якіх патрэбна чалавечая кроў, хай будуць праклятыя нават тады, калі б той крывёй была кроў найвялікшага нягодніка!