Читать «Пясецки» онлайн - страница 7
Неизвестно
Усё тое не адпавядала праўдзе. Вядома, для гэтай справы — шпіёнства — пэўная кваліфікацыя ўсё ж патрэбна. Але выявілася, што я дастаткова падрых- таваны да гэтага. Каб не расцягваць аповед, пяройдзем да справы. Ужо некалькі дзён я агент ваеннай закардоннай выведкі ў Расіі. Быў правераны, зарэгістра- ваны, сфатаграфаваны і гэтак далей. Падрабязнасцей не буду апісваць, бо тут справа ідзе не пра кавалак паперы, не пра фармальнасці, а пра жыццё — жыццё ваеннага шпіёна... Пра ягоныя сапраўдныя прыгоды і ўражанні. Найперш зазначу, што апісваю сваё жыццё ў лучнасці з жыццём іншых людзей, а не дзеля пыхлівай фармальнасці або ўслаўлення дзейнасці ўстановы.
Як шпіён я пачынаю пяты этап свайго жыцця, якое буду запісваць у
Пакуль што я трохі расчараваны. Нішто не нагадвае ні фільм, ні раман. Звыклыя фармальнасці, вакол звычайныя твары і словы, шэрае, беднае жыццё, мізэрныя хаціны, журботныя беларускія краявіды... Мая праца пачынаецца не вельмі весела, але суцяшаюся тым, што я яшчэ пачатковец і што фактычнай работы нават не распачаў. Зрэшты, лічу, што толькі ад мяне залежыць характар маёй будучай працы. А я прыкладу ўсе намаганні, завастру ўвесь свой талент, каб зраўняцца ў мужнасці, энергіі і спрыце з тымі героямі, на якіх хацеў быць падобны — праўдзівыя яны або выдуманыя...
Так павінна быць, бо так жадаю, а жадаць я ўмею моцна. Праца цалкам адпавядае майму характару, таму мушу яе трымацца.
Сёння скончу апошнія фармальнасці і выязджаю на мяжу. Ах, гэтая мяжа! Як яна мяне вабіць! Як мне не церпіцца! Не магу дачакацца моманту ад’езду! А сны мае гэткія дзіўныя... Апошні запісаў у
Я вельмі цешуся зменай, якая здарылася ў маім жыцці. Не пакідае мяне думка: я агент ваеннай выведкі... Я — агент!
Пазіраю людзям проста ў вочы і думаю: ці ведаеце, хто я?. Я агент. І так па чарзе, укругаля.
Прыгадаліся мне цяпер, не ведаю чаму, даўно, вельмі даўно чытаныя вершы Максіма Горкага пра аднаго маладзёна, Марку, які закахаўся ў русалку і загінуў з-за кахання да яе ў хвалях ракі ці возера. У перадапошняй страфе Горкі піша: «Пра Марка хоць песенька засталася», і заканчвае верш так: