Читать «Пясецки» онлайн - страница 66
Неизвестно
Беручы па чарзе партрэты, гаспадар Юзаф прамовіў:
— Ленін, Уладзімір Ільіч Ульянаў; ведаю яго: дваранін, белая костка, блакітная кроў. фантаст; мог аднолькава стаць манахам як і рэвалюцыяне- рам, але занадта прагнуў улады і ўзяўся за палітыку. Бо кожны рэвалюцыянер мае вар’яцкую цягу да славы і панавання. Троцкі — Бранштэйн Лэйбусь — і гэтага ведаю: чалавек з маніяй велічы, з душой гандляра і акулы з чорнай біржы. Луначарскі: і гэтага я ведаю — панічок, бабнік, заблудны эстэт. Усе кар’ерысты! Дзеля ўлады гатовыя горлы перагрызці. Найбольш агіднае, што яны ўтварылі, дык гэта падбухторвалі натоўп супраць учарашніх сваіх таварышаў. Нават супраць сваякоў, можна сказаць — супраць саміх сябе. Яны ліслівілі перад салдатнёй, зразумела, смеючыся ў кулак. Бо нельга захапляцца кансерватыўным, тупым, хцівым, злосным, хітрым расейскім хамам, гатовым поўзаць перад кожным моцным і задушыць кожнага слабейшага? За што можна паважаць салдата, учарашняга селяніна? За тое, што быў апірышчам царызму з-за сваёй цёмнасці? А апошні прыгнятаў кожную вольную думку і, каб гістарычна ацалець, быў проста няздольны да найменшай крытычнасці. Бо рэвалюцыю ў Расеі не хамы рабілі, але эліта, дваранства і інтэлігенцыя, а казакі іх нагайкамі астуджвалі, як мяцежнікаў. Пачынаючы ад дзекабрыстаў, расейская інтэлігенцыя ўсюды і заўсёды змагалася з царызмам дзеля дабра хама, а падбухторванне потым яго супраць той самай інтэлігенцыі магчыма толькі ў Расеі. Бальшавікі баяліся людзей, якія ўмеюць крытычна глядзець на рэчы, таму знішчылі сваю інтэлігенцыю, а потым былі змушаны ліслівіць хаму, з якім ужо зусім не лічыліся як з чалавекам, але як з сілай, пасіўнай, але небяспечнай. Адгэтуль ліслівасць перад хамамі. Гэта падобна на вілянне хвосцікам пародзістага сабачкі перад вялікім, брудным, смуродным, бяздом- ным сабакам — між іншым кажучы — страшэнна баязлівым. «Ах, які ты пры- гожы, разумны» — істэрычна захапляецца сабачка, танцуючы на дрыготкіх лапках вакол дварняка. «Вуррр.» — гыркае задаволены пысач, спрабуючы падняць заднюю лапу над галавой сабачкі. Цьфу. Крывадушша! Чаму не паставіць пытанне шчыра, праўдзіва, проста, адкрыта, як робяць мужныя людзі, якія ўсведамляюць уласную чалавечую годнасць?..
Палуднаваць я пайшоў да Брагіных. Заўважыў, што Лізка зрабілася да мяне вельмі ветлівая. Шапнула нават пра жаданне мне потым нешта сказаць, але некалі, не цяпер. Цікава, што? Даведаўся: на пачатак наступнага года прыпадае ейны дзень нараджэння. Выдатная нагода зрабіць ёй добры пада- рунак і прыручыць да сябе. Трэба як-небудзь тактоўна даведацца, што жадала б мець. Не хачу, каб дасталася Озімаву. Калі не мне, дык камусьці іншаму, толькі не яму. Але. не трэба спяшацца, каб не сапсаваць справы. Палкоў- нік правільна ахарактарызаваў яе. Легкадумніца.
Я цалкам заваяваў Юльку, найперш дзвюма пліткамі шакаладу, потым прыёмамі брухамоўства і нарэшце тым, што стаўлюся да яе як да таварыша, прычым — дарослага. Напрыклад, калі згатавала для мяне гарбату ў імбрыч- ку, дык запрасіў яе да стала, а выпіўшы гарбаты, запаліў сам і яе пачаставаў цыгарэтай, хоць заўважыў, што не ўмее паліць і толькі пускае дым.